Грамадства11

Стала вядома, чаму кікбаксёр, які збіў АМАПаўца, не трапіў у турму

Іпаліт Служэнка ўдарна адзначыў Новы год.

Іпаліт Служэнка — крайні злева. Фота: «Віцебскія весці»

Чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу Іпаліт Служэнка атрымаў два гады «хіміі» за збіццё супрацоўніка АМАП.

3 студзеня п'яны спартовец пабіўся з незнаёмым хлопцам каля бара ў Полацку. На шум прыбеглі сілавікі, аднаго з амапаўцаў Служэнка ўдарыў кулаком. Міліцыянтам удалося скруціць кікбаксёра. Але суд строга караць спартсмена не стаў — дапамаглі сувязі яго трэнера, піша «Трыбуна».

Пакуль ішоў крымінальны разбор, Служэнка знаходзіўся дома, за яго актыўна хадайнічалі знаёмыя і калегі. У першую чаргу асабісты трэнер Анатоль Селядзеўскі. Спецыяліст у свой час выхаваў нямала топ-спартсменаў, аднак апошнім часам засяродзіўся на падрыхтоўцы Служэнкі ў клубе «Бульбаш». 

Калі супраць спартсмена распачалі крымінальную справу, Селядзеўскі падключыў усе свае сувязі, каб замяць скандал і дапамагчы падапечнаму. Але інфармацыя аб інцыдэнце хутка разляцелася па Полацку, і трэнеру далі зразумець, што спусціць усё на тармазах не атрымаецца — нейкае пакаранне Служэнка ўсё ж павінен панесці.

Анатоль Селядзеўскі. Фота: сацсеткі

У выніку пазбегнуць рэальнага тэрміну кікбаксёру дапамаглі сувязі трэнера. Адна з вучаніц Селядзеўскага — Кацярына Рэут, дзяржаўны трэнер зборнай Беларусі па ўсходніх відах адзінаборстваў. Яна ўваходзіць у асяроддзе Юрыя Караева — цяпер памочніка Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці. У 2020-м Рэут была сярод тых, хто па распараджэнні Караева аказваў ціск на спартоўцаў па палітычных прычынах.

Селядзеўскі папрасіў былую вучаніцу дапамагчы Служэнку — крыніцы «Трыбуны» сцвярджаюць, што гэты факт спрыяльна адбіўся на вердыкце суда.

Яшчэ адзін вучань Селядзеўскага — сын Валянціна Мартыненкі, начальніка кіраўніка справамі Наваполацкага гарвыканкама. Мартыненка ўваходзіць у асяроддзе Наталлі Качанавай.

Таксама сярод вучняў Селядзеўскага сваяк аднаго з кіраўнікоў аддзела спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама.

Сам клуб «Бульбаш» знаходзіцца на тэрыторыі вайсковай часці 5530 унутраных войскаў, там займаюцца не толькі вайскоўцы, але і дзеці афіцэраў. 

Цяпер Селядзеўскі падключае ўсе свае сувязі, каб Служэнку замянілі і «хімію» на больш мяккае пакаранне.

Каментары1

  • Žvir
    01.05.2024
    Sieliadzieŭski zrabiŭ sełfi, padobna, što ŭ Budvie, u bibliatecy ŭ zamku staroha horada...

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку19

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне10

Белкаапсаюз хоча завабліваць кліентаў размяшчэннем у сябе пунктаў выдачы Wildberries ці Ozon2

З еўрапейцаў смяяліся, а сонечная энергія сапраўды замяніла расійскі газ — пазітыўная статыстыка9

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі4

У лютым беларусы змогуць падаць дакументы на польскую студэнцкую візу без папярэдняй рэгістрацыі4

Рэальны стан расійскай эканомікі не такі, як падаецца14

Мітрапаліт Веніямін таксама прыйшоў галасаваць датэрмінова16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку19

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →