Здарэнні

Канфіскаваны на мяжы 48-гадовы легендарны Chevrolet Corvette прадалі з аўкцыёну за немалыя грошы

Аўтамабіль, што правозіў кантрабанду, прадавалі некалькі месяцаў.

Chevrolet Corvette 1976 года выпуску, выстаўлены на аўкцыён у РБ.

Аўтамабіль, некалі канфіскаваны на літоўска-беларускай мяжы (ён правозіў кантрабанду), прадаваўся некалькі месяцаў, піша av.by.

І вось цяпер яго старонка на сайце канфіскату адсутнічае: машына пайшла з малатка.

Згодна з вынікамі рэалізацыі аўтатранспарту праз аўкцыёны за з 1 па 27 красавіка 2024-га, апублікаванымі на konfiskat.by, 48-гадовы «Шэўрале» пры паступленні на таргі быў ацэнены ў 166 500,00 рублёў. Прададзены ж ён за 96 153,75 рублёў пры пачатковым кошце 91 575,00 рубля.

Гэты аўтамабіль — узор трэцяга пакалення легендарнай спартыўнай мадэлі з 5,7-літровым рухавіком пад капотам. У лоце адзначалася, што прабег «карвета» складае ўсяго 77 562 км. У іншамаркі, як вынікала з апісання, меліся сколы і драпіны.

Каментары

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў3

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пераношу сэкандаў». Боты пайшлі ў атаку на сэканд-хэнды5

Украіна кантралюе 92 населеныя пункты ў Курскай вобласці — Зяленскі

У Суджы ўкраінскі журналіст спаліў асабістыя справы расійскіх ухілістаў1

Як на БелАЗе зараблялі бізнэсмены Чыж і Кулуеў1

Бізнэсовец з Пецярбурга, які зарабляе на пахаванні загінулых на вайне, запатрабаваў ад мужчын перастаць ад'язджаць з Курска8

68-гадовую берасцейку пачалі судзіць за дапамогу палітвязням1

«Планаваў забіць свайго дзядзьку-караля атручаным пярсцёнкам з Расіі». Сталі вядомыя таямніцы галоўнага наследніка трона Саудаўскай Аравіі3

«Накшталт сумоўя». Экс-палітвязень распавёў, як у калоніі прапануюць пісаць прашэнне аб памілаванні1

Вайскоўцы не верылі Сырскаму, калі ён расказаў ім пра планы. Сталі вядомыя падрабязнасці аперацыі ў Курскай вобласці10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў3

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў

Галоўнае
Усе навіны →