Свет66

«Амерыка, я аддаў табе ўсе сілы». З'езд Дэмпартыі сустрэў прамову Байдэна бурнымі авацыямі, і той пусціў слязу

Прэзідэнт ЗША зрабіў кранальную развітальную прамову і быў ушанаваны бурнымі авацыямі на нацыянальным з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў Чыкага. Выступу папярэднічала нечаканае з'яўленне на сцэне Камалы Харыс, якая падзякавала яму за тое, што ён быў «неверагодным» прэзідэнтам, піша Бі-бі-сі.

Камала Харыс і Джо Байдэн. Фота: Jacquelyn Martin / AP

«Джо, дзякуй Вам за ваша гістарычнае лідарства, за тое, што вы ўсё жыццё служылі нашай нацыі, і за ўсё, што вы працягваеце рабіць, — сказала яна. — Мы вам вечна ўдзячныя».

«Я люблю вас», — пусціў слязу, звярнуўшыся да прысутных, 81-гадовы прэзідэнт пад аглушальныя апладысменты.

«Мы любім цябе, Джо» — скандавалі сябры партыі, якая месяц таму прымусіла яго адмовіцца ад прэтэнзій на прэзідэнцкую намінацыю праз ягоны ўзрост.

«Мы абое ведаем, што нам трэба будзе яшчэ шмат зрабіць, але мы рухаемся ў правільным кірунку», — сказаў Байдэн, маючы на ўвазе сябе і Харыс, якая за некалькі тыдняў здолела перавярнуць ход прэзідэнцкай гонкі.

Першая чарнаскурая жанчына, якая стала віцэ-прэзідэнтам Амерыкі, Камала Харыс удыхнула новае жыццё ў Дэмакратычную партыю і абышла лідара рэспубліканцаў Дональда Трампа ў апытаннях грамадскай думкі.

Байдэн прыйшоў на з'езд з сям'ёй: жонкай Джыл і дачкой Эшлі.

У сваёй прамове Байдэн не толькі казаў пра сваё месца ў гісторыі, але і аддаў належнае свайму віцэ-прэзідэнту — жанчыне, якая, як ён спадзяецца, зменіць яго ў Белым доме.

«Выбар Камалы быў самым першым рашэннем, якое я прыняў, стаўшы нашым кандыдатам [на мінулых выбарах], і гэта найлепшае рашэнне, якое я прыняў за ўсю сваю кар'еру, — сказаў ён. — Яна строгая, дасведчаная і неверагодна сумленная».

Дэмакраты ў Чыкага знаходзяцца ў прыўзнятым настроі, спадзеючыся на перамогу ў лістападзе, што здавалася неймаверным усяго некалькі тыдняў таму пасля правальных дэбатаў Байдэна з Трампам.

Апладысменты ў адрас прэзідэнта можна расцэньваць і як знак падзякі за яго рашэнне выйсці з прэзідэнцкай гонкі, і як даніну павагі да яго багатай палітычнай кар'еры, якая пачалася ў 1972 годзе, калі ён упершыню быў абраны ў Кангрэс ва ўзросце 29 гадоў.

Хоць Байдэн прысвяціў заканчэнне сваёй прамовы Камале Харыс, многія з выступоўцаў у гэты вечар адрасавалі свае прывітанні цяперашняму гаспадару Белага дома.

Хілары Клінтан, з'явіўшыся на сцэне ў пачатку вечара, сказала прысутным, што містэр Байдэн «вярнуў у Белы дом годнасць, прыстойнасць і кампетэнтнасць».

У аўторак перад удзельнікамі з'езду выступіць Барак Абама. У сераду прыйдзе чарга Біла Клінтана. Абодва яны — былыя прэзідэнты, якія вылучалі сваю кандыдатуру на перавыбранне і перамаглі. У Байдэна такой магчымасці не будзе. Яго прамова на з'ездзе, калі ў найбліжэйшыя пяць месяцаў не здарыцца нічога экстраардынарнага, стане апошнім зваротам прэзідэнта да масавай амерыканскай тэлеаўдыторыі.

Па паведамленнях амерыканскай прэсы, Байдэн усё яшчэ адчувае расчараванне з-за таго, што яго вымусілі саступіць дарогу Харыс — ён лічыць, што змог бы перамагчы Трампа. Але ён сцвярджае, што прымірыўся з гэтым рашэннем.

Завяршыўшы прамову — ужо пасля апоўначы на ўсходнім узбярэжжы ЗША — прэзідэнт пакінуў з'езд і накіраваўся ў Каліфорнію на адпачынак.

Каментары6

  • Віталь
    20.08.2024
    карумпаваны нягоднік, які здаў Украіну Пуціну
  • Кастусь
    20.08.2024
    всеми силами завалил международную политику. Из Афганистана ушли, с Ираном черт пойми что творится, Украину на полуголодном пайке держал. Спасибо тебе Байден что в период твоего президентва повылазили на свет такие гниды
  • aleal
    20.08.2024
    Ага, в отличие от осужденного уголовника трампа, байдену импичмент никто не об являл. друзья трамписты в конгрессе даже не выносили это на голосование, потому что никто из них не смог сформулировать в чем преступление байдена. как только джо вышел из гонки слушания по импичменту прекратились. интересно почему)

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →