Здарэнні33

У гімназіі-каледжы мастацтваў у Мінску задыміўся ўцяпляльнік пад плітамі з роспісам Алеся Пушкіна

Прычынай задымлення стала мікрабіялагічнае самазагаранне. То-бок біялагічная актыўнасць грыбкоў, на думку эксперта, выклікала павышэнне тэмпературы.

Фота: Minsknews.by

У гімназіі-каледжы мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка («Парнаце») задыміўся ўцяпляльнік пад навясной столлю ў фае аднаго з будынкаў. Пра выпадак напісалі Мінск-навіны.

Работніца ўстановы адукацыі, закрытай на капітальны рамонт, убачыла задымленне і выклікала службу выратавання. Супрацоўнікі МНС выявілі тры ізаляваныя зоны са слядамі тлення ўцяпляльніка. Яны ўзялі ўзоры матэрыялу ДВП для правядзення судовай пажарна-тэхнічнай экспертызы, — распавяла выданню афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення.

@feelmach Як лічыце — гэта спецыяльна? #алесьпушкін #художник #нашаніва #беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі #чпбеларусь ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Эскперт знайшоў унутры фрагментаў ДВП сляды жыццядзейнасці мікраарганізмаў у выглядзе грыбка і цвілі зялёнага колеру. Прычынай задымлення стала мікрабіялагічнае самазагаранне. То-бок біялагічная актыўнасць грыбкоў, паводле эксперта, выклікала павышэнне тэмпературы. 

«Мікрабіялагічнае самазагаранне, — паведамляе выданне, — характэрна для арганічных дысперсных і кудзелістых матэрыялаў, усярэдзіне якіх магчымая жыццядзейнасць мікраарганізмаў. Іх першаснае саманаграванне адбываецца за кошт цяпла, якое выдаткоўваецца мікраарганізмамі, а выкліканае ім павышэнне тэмпературы спрыяе паскарэнню экзатэрмічнай рэакцыі, якая можа скончыцца ўзнікненнем гарэння ў самой нагрэтай частцы аб’ёму. Рост тэмпературы, звязаны з біялагічнай актыўнасцю грыбкоў, вызначаецца рознасцю паміж хуткасцю вылучэння цяпла і цепластратамі».

Хоць імя Пушкіна ў допісе, натуральна, няма, на фатаграфіях, якімі ілюструецца здарэнне ў гімназіі-каледжы, — пліты ДВП з роспісам Алеся Пушкіна, выкананым ім у якасці дыпломнай работы па заканчэнні Беларускай акадэміі мастацтваў (тады тэатральна-мастацкага інстытута) у 1990 годзе. За гэтую працу ён быў рэкамендаваны ў Саюз мастакоў Беларусі, адзначае Reform.news.

Фота: Minsknews.by

Алесь Пушкін вучыўся ў гэтай школе з 6 па 11 клас. Кампазіцыя яго дыплома, выкананага па заканчэнні мастацкага ВНУ, складаецца з трох частак: столь, цэнтральная сцяна і бакавыя сцены. На столі — бацькі-заснавальнікі беларускага прафесійнага жывапісу і прафесійнай музыкі. А таксама — постаці, важныя, на думку аўтара, для любога беларускага мастака, сярод якіх знайшлося месца Леанарда да Вінчы, Чурлёнісу, Уладзіміру Караткевічу, Міхаілу Клеафасу Агінскаму, Скарыне і іншым знакавым асобам. Там жа і сімвал пакут — распятая жанчына, і анёл, які абвяшчае аб тым, што прыйдзе Збавіцель.

На сценах — мастакі-выкладчыкі і навучэнцы. Ёсць нават сцэна выгнання са школы.

Цяпер лёс роспісаў няпэўны. На здымках відаць, што пліты моцна пашкоджаныя. Хто цяпер зоймецца іх рэстаўрацыяй, таксама невядома.

Каментары3

  • cool
    20.08.2024
    Ага, мікрабіялагічныя... І ўсе мы ведаем гэтых грыбкоў
  • M.O.
    20.08.2024
    дзякуй, што напісалі, цяпер замалююць.
  • suck
    20.08.2024
    M.O., так так, года Наша Ніва вінаватая. Давай яе аб'юзіць. Хай зачыняецца.

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі3

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА1

У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі2

Эксперт ААН: У Беларусі, хутчэй за ўсё, няма ніякай ядзернай зброі. І не будзе

Краінам ЕС дазволілі абмяжоўваць права на прытулак для мігрантаў3

МЗС Беларусі ўручыў Польшчы ноту з-за інцыдэнту з нібыта спробай вярбоўкі дыпламата1

У Расіі вагнеравец задушыў сяброўку дротам ад зарадкі: яму здалося, што яна яго вярбуе на карысць Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі3

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →