Свет66

Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк

Еўрапейская паліцыя затрымала дзевяць чалавек — грамадзян Грузіі, якія падазраюцца ў датычнасці да выкраданняў антыкварных кніг. Шкода ад іх дзеянняў склала больш за 2,5 млн еўра.

Фота: Еўрапол

У 2022 і 2023 гадах злачыннай групе ўдалося выкрасці рэдкія кнігі з нацыянальных і гістарычных бібліятэк Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Швейцарыі.

Кралі чамусьці ў асноўным кнігі рускіх пісьменнікаў (у тым ліку першыя выданні Аляксандра Пушкіна і Мікалая Гогаля).

«У агульным ліку злачынная група нясе адказнасць за крадзеж як мінімум 170 кніг. Некаторыя з гэтых скрадзеных гістарычных артэфактаў былі прададзеныя праз аўкцыённыя дамы ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, што фактычна зрабіла іх незваротнымі», — гаворыцца ў паведамленні Еўрапола.

Схема крадзяжоў была такой: злачынцы прыходзілі ў бібліятэкі, прасілі выдаць ім рэдкія і каштоўныя кнігі, затым старанна вымяралі выданні і фатаграфавалі іх, а затым вярталі. Праз нейкі час выкрадальнікі прасілі яшчэ раз выдаць ім тыя ж кнігі і падмянялі арыгіналы высакаякаснымі падробкамі. Але ў некаторых выпадках злачынцы проста ўзломвалі бібліятэкі і выкрадалі кнігі.

У дзень адмысловай акцыі Еўрапола ў Грузіі і Латвіі было задзейнічана больш за 100 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія абшукалі агулам 27 месцаў.

У выніку паліцыянты арыштавалі чатырох чалавек і канфіскавалі больш за 150 кніг, каб вызначыць іх паходжанне. Яшчэ трое падазраваных былі арыштаваныя ў Эстоніі, Францыі і Літве. Двое падазраваных былі затрыманыя раней.

Каментары6

  • Кірыліцу вывучалі
    27.04.2024
    Хлопцы мо кніжак ня бачылі а вы адразу скралі. Пазычылі для барацьбы з няграматнасьцю, я так разумею
  • Максим Дизайнер
    27.04.2024
    Будущие эвропейцы. Один в один, как друзья англосаксы.
  • Пошёл вон
    27.04.2024
    Максим Дизайнер, надоел.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →