Свет11

Галоўны палітаглядальнік Bild заклікаў урад Германіі пайсці ў адстаўку

З такім зваротам выступіў кіраўнік палітычнай рэдакцыі Bild Ян Шэфер. Ён лічыць, што кіроўная «святлафорная» кааліцыя з СДПГ, «Зялёных» і СвДП вычарпала сябе.

Олаф Шольц. Фота: Michael Sohn / AP

«Канцлер і міністры ўвесь час заклікаюць грамадзян да смеласці: на працы, у валанцёрскай дзейнасці, у вольны час. За асаблівую адвагу прэзідэнт нават узнагароджвае ордэнамі. На жаль, «светлафорныя» міністры далёкія ад таго, каб атрымаць такія ордэны. Бо тое, што робяць СДПГ, «Зялёныя» і СвДП, — зусім не адважна. Гэта ганебна!

За 13 месяцаў да наступных чарговых выбараў у Бундэстаг усім ясна: «святлафор» вычарпаў сябе, далей нельга! Але ні ў кога не хапае смеласці выйсці з кааліцыі. Каб Германія заставалася стабільнай. Якое абсурднае абгрунтаванне. Усё ідзе роўна наадварот!

Германія з кожным днём становіцца ўсё больш нестабільнай. З-за спрэчак, блакавання ініцыятыў адзін аднаго і зігзагападобнай палітыкі «святлафор» зацягвае краіну ўсё глыбей і глыбей у крызіс. Палітыка «далей гэтак жа» не робіць нічога лепш, толькі горш! «Будучыня робіцца з смеласці», — такі калісьці быў дэвіз «Зялёных». Цяпер Германіі патрэбна смеласць, каб яе будучыня была добрай. Таму, дарагія «святлафорныя» партыі: набярыцеся смеласці, сыдзіце ў адстаўку!», — напісаў Ян Шэфер.

Каментары1

  • Кавун
    21.08.2024
    Я звонку зялёны, ўсярэдзіне чырвоны

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер22

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як бюджэтна за тры тыдні наведаць сем еўрапейскіх краін і два моры2

У Нарвегіі падлеткам забароняць карыстацца сацсеткамі4

Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу10

З'явілася ВІДЭА, як Полк Каліноўскага ваюе ў Харкаўскай вобласці19

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё меншае за 9 мільёнаў17

Краіны БРІКС адмаўляюцца разам з Пуціным змагацца супраць Захаду і даляра4

У Польшчы затрымалі дыверсантаў, якія рассылалі па Еўропе пасылкі з выбухоўкай5

Пазняк заклікаў байкатаваць выбары 26 студзеня108

«Бу! Спужаўся?» Мем са стромным катом запаланіў інтэрнэт15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер22

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер

Галоўнае
Усе навіны →