У аўторак Лукашэнка ў рамках традыцыйнай штогадовай паездкі ў рэгіёны, пацярпелыя ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, наведвае Касцюковіцкі раён.
Сяўба сельскагаспадарчых культур павінна быць завершана да 9 мая, запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
«Цяпер трэба па-ваеннаму сеяць. Да 9 мая мы павінны пасеяць усё, і кукурузу ў тым ліку. Таму трэба працаваць дзень і ноч. Ад гэтага нікуды не дзецца», — сказаў ён.
Лукашэнка таксама спыніўся на вырошчванні лёну, каб забяспечыць перапрацоўчыя прадпрыемствы якаснай сыравінай, адзначыўшы, што фабрыкі і льнозаводы «нельга трымаць на кароткім ланцужку».
Каментары