У інстаграм-аглядах мінскіх блогераў з'явіліся навіны пра закрыццё крамы LC Waikiki ў гандлёвым цэнтры DiaMond City (Шчомысліцкі с/с, 32/2), заўважыў CityDog.io. Апошні дзень працы крамы — 6 мая.
Крама сеткі LC Waikiki адкрылася ў гандлёвым цэнтры Diamond City ў лістападзе 2020 года. Канкрэтна гэтая крама турэцкага брэнда пазіцыянавалася як «гіпермаркет адзення для ўсёй сям'і».
Мяркуючы па аглядзе ў інстаграме блогеркі-аглядальніцы Каці Пуцілінай, зніжак у краме пакуль мала. Магчыма, яны будуць бліжэй да даты закрыцця — 6 траўня.
У сярэдзіне красавіка з'явілася інфармацыя, што ў Беларусі забаранілі прадаваць дзіцячае адзенне папулярнага турэцкага брэнда LC Waikiki. Дзяржстандарт знайшоў мноства парушэнняў у вырабах.
Каментары