Часовым выканаўцам абавязкаў старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь прызначаны спартыўны дырэктар федэрацыі Уладзімір Швабоўскі.
За яго прагаласавалі 28 удзельнікаў нечарговай канферэнцыі ФХРБ, якая прайшла 21 студзеня ў Мінску.
Такім чынам новы старшыня гэтай арганізацыі ўзамен Уладзіміру Навумаву, які кіраваў федэрацыяй з 2001 года, а 18 снежня 2009 года падаў у адстаўку, абраны не быў.
Старшыня Цэнтральнага савета БФСТ «Дынама» Юры Бародзіч, якога на пасаду старшыні ФХРБ вылучыла Мінская спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, узяў самаадвод. Сам Юрый Бародзіч на канферэнцыю не з’явіўся ў сувязі з камандзіроўкай ў Віцебскую вобласць. Ад яго імя выступіў памочнік старшыні БФСТ «Дынама» Аляксандр Мушта.
Бародзіч праз Мушту падзякаваў удзельнікам канферэнцыі за вылучэнне, але з прычыны вялікай загружанасці на чале БФСТ «Дынама», а таксама розных пасадах у Нацыянальным алімпійскім камітэце, Прэзідэнцкім спартыўным клубе, у выканкамах федэрацый гандбола і біятлона, узяў самаадвод.
Прадстаўнікі наваполацкага хакейнага клуба «Хімік-СКА»
прапанавалі дэлегатам абраць Уладзіміра Навумава ганаровым старшынём Федэрацыі хакея Беларусі,
і канферэнцыя прагаласавала за гэтую прапанову.
Новы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі будзе абраны на нечарговай канферэнцыі, папярэдне прызначаная на 15-16 сакавіка.
Каментары