Жыхар Брэста нелегальна правёз праз мяжу сыру на паўмільёна рублёў
Тавар выявілі ў гаражы.
Пяць тон сыру еўрапейскай вытворчасці былі ўвезены праз польска-беларускую мяжу з парушэннямі заканадаўства, уключаючы нявыплату мытных плацяжоў, паведамляе Мытны камітэт.
Пры перасячэнні мяжы тавар на сумежным баку раздавалі розным людзям, каб яны вязлі яго ў межах усталяваных лімітаў на бяспошлінны ўвоз.
На тэрыторыі Беларусі сыр збіралі зноў і незаконна прадавалі ў краінах ЕАЭС.
Каментары