Культура11

У Варшаве плануюць правесці Вялікі беларускі дзіцячы фэст

Вялікі беларускі фестываль дзяцінства і кнігі ладзяць 1 снежня ў Варшаве Сяржук Доўгушаў, фундацыя «Дом творцаў» і калектыў «Пугавіцы». У інтэрв’ю Budzma.org заснавальнік і кіраўнік Дома творцаў Сяргей Доўгушаў распавядае пра новую амбітную задумку — зрабіць адмысловы беларускі дзіцячы фэст.

— Сяргей, найперш запытаю пра ўласна Дом творцаў. У жніўні фундацыя звярталася па дапамогу да беларускай грамады ў сувязі з пагрозай існаванню Дому. Як справы цяпер?

— Я б сказаў, што ўжо больш пазітыўна развіваецца сітуацыя. Мы амаль назбіралі на існаванне Дома творцаў да канца гэтага года. Падключылася вельмі шмат розных людзей, і знаёмых, і зусім не знаёмых. Хутка будзем рабіць пост падзякі ўсім, хто дапамог. Дом будзе жыць.

— Што за дзіцячы фестываль плануеце на 1 снежня?

— Сямейны фэст, вялікі беларускі фестываль дзяцінства і кнігі. Увогуле ідэя дзіцячага фэсту даўно была побач, але ці часу не было, ці не падыходзіла нешта, не спрыяла арганізацыі і правядзенню. І вось ужо ў Варшаве я пазнаёміўся з калектывам «Пугавіцы», потым сюды ж прыехаў наш знакаміты Маляваныч. Падумалі ўтрох: а давайце-ка зладзім сапраўдны дзіцячы фэст, свята. У мяне самога дачка расце, і хочацца такога вось адмысловага дзіцячага. Мне здаецца, такіх буйных фестываляў для беларускіх дзяцей у Варшаве яшчэ не было. Тэматыка дзіцячая не так раскручаная, як іншыя.

Шмат, канечне, розных фэстаў адбываецца, але вось каб канкрэтна дзіцячы, сямейны фестываль — такога неяк і не ўзгадаю адразу. Ды каб яшчэ і беларускага кірунку.

Спачатку мы замахнуліся на супервялікі мегафестываль. Летам яшчэ задумалі, а потым стала зразумела, што складана будзе з пляцоўкай — калі лета прайшло, калі гэта можна было на вуліцы зрабіць. Зараз толькі ў памяшканні.

— Фэст будзе бясплатным?

— Плануем, што так, калі атрымаецца ў нас сабраць на «Гронцы». Падлічылі, што нам спатрэбіцца на фэст 4500 еўра. Галоўнае, нам важна зразумець, ці сапраўды беларусам гэта цікава, ці гатовыя яны далучыцца. Мы ў сваю чаргу ўсіх запрашаем далучыцца. І ўдзельнікаў таксама, таму можна нам пісаць свае прапановы па выступах, нумарах і г. д.

Таксама разлік ёсць, канечне, на спонсарскую падтрымку праз набыццё лотаў. Лоты ёсць розныя: вы ахвяруеце пэўную суму і падчас фестывалю атрымліваеце класны падарунак, гэта можа быць і ваш уласны выступ на сцэне, ці, напрыклад, для вас будзе спецыяльны выступ пэўнага калектыву. Можна атрымаць калядны лот, калі ўжо на калядныя святы мы прыйдзем павіншаваць вас з Мядзведзем, з Казой. Можна сабе зрабіць нейкі падарунак і падтрымаць добрую справу — беларускі дзіцячы фестываль.

— Праграма фэсту ўжо гатовая?

— Думаем зрабіць розныя сцэны: там будзе тэатральная частка, адукацыйная, музычная і, канечне, кніжная. Таму што ўсё, мабыць, вакол гэтага на фестывалі дзіцячай кніжкі і агулам фестывалі дзяцей. Ужо мы звязваліся з рознымі выдаўцамі і аўтарамі беларускіх дзіцячых кніг, якія выходзілі ў гэтым годзе. Усіх хочам запрасіць, каб была і сустрэча з імі, і можна было купіць кніжкі. І, канечне, будзе наш дзіцячы спеўнік, які выйшаў у гэтым годзе, але яшчэ не быў прадстаўлены адмыслова, яскрава. Хацелася б расказаць пра гэтае цікавае выданне, бо гэтаму ж спеўніку ўжо амаль сто гадоў.

Ну і, канечне, будзем старацца, каб на фэсце было шмат усяго пазітыўнага: і роставыя лялькі, і нейкія сюрпрызы, інтэрактыў для дзяцей. Упэўнены, што гурт «Пугавіцы» з гэтым вельмі добра справіцца.

— Некалькі імёнаў удзельнікаў фэсту можна назваць ужо?

— Не хочацца ўсе карты раскрываць, тым больш яшчэ шмат перамоваў. Будзем глядзець ад магчымасцяў. Вядома, што хацелася б пабачыць і тэатральныя калектывы з Беластока, Кракава са спектаклямі для дзяцей. Будзем запрашаць розных аніматараў, каб актыўна фэст ішоў, каб увесь час нейкія майстар-класы, заняткі і г. д.

Мы зараз вядзем перамовы з усімі, хто ў прынцыпе штосьці робіць для дзяцей ці з дзецьмі беларускае. Пакуль разглядаем тых, хто месціцца ў Польшчы, усіх, хто робіць нешта для дзяцей.

Будзем рады, калі нехта выйдзе да нас з прапановай свайго чагосьці цікавага. Мы з радасцю ўключым усіх, хто жадае паказаць сваё, хто штосьці робіць ад душы і прафесійна.

Хацелі вось таксама Беньку запрасіць з Берліна з яе дзіцячым спектаклем. Але, зразумела, усё залежыць ад нашага збору на фэст.

Можа быць, якой арганізацыі ці ініцыятыве будзе цікава ўвайсці ў гісторыю першага беларускага дзіцячага фестывалю ў Варшаве, то мы пры ўмове дапамогі гатовы размясціць лагатыпы падчас фэсту, узгадваць на нашых адмысловых старонках і так далей.

Што да месца фэсту, то вядзем перамовы з некаторымі пляцоўкамі, гэта зараз якраз будзе вырашацца. Выбіраем з некалькіх магчымых варыянтаў, дзе адбудзецца фэст.

Каментары1

  • Быўшая бабарыканка
    30.10.2024
    Што такое "пугавіцы"? Нейкай трасянкай ужо пішаце 🤦

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →