Грамадства

Кіроўца суткі прастаяў на польска-беларускай мяжы, а пасля яго не пусцілі ў краіну з-за незвычайнага грузу

Каталіцкі вернік вёз з сабой пацеры для малітвы, якія, як выявілася, неабходна дэклараваць, стала вядома Katolik.life.

Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная

Пра тое, што ва ўездзе ў Беларусь з Польшчы было адмоўлена аднаму з каталіцкіх вернікаў з прычыны наяўнасці прадметаў для малітвы, Katolik.life стала вядома некалькі дзён таму. 

Вернік, імя якога і род дзейнасці не называецца з меркаванняў бяспекі, шмат гадзін прастаяў у чарзе, а затым на беларускім баку ягоны аўтамабіль адправілі на рэнтген — пасля таго, як знайшлі больш за сто пацераў для малітвы і палічылі спробу іх увозу парушэннем закона. Усяго кіроўца правёў на мяжы каля сутак, пасля чаго вымушаны быў вярнуцца ў Польшчу.

Каталікі выкарыстоўваюць пацеры ў асноўным для малітвы Ружанца — гэта адна з самых частых малітваў у каталіцкіх вернікаў. Такія пацеры звычайна зробленыя з пластыку або дрэва і не маюць матэрыяльнай каштоўнасці. У Беларусі пацеры масава не вырабляюцца, таму іх прывозяць з-за мяжы.

Вернік, пра якога ідзе гаворка, вёз пацеры для ўдзельнікаў малітоўнага мерапрыемства, якое запланавана сёлета. Але, як заявілі кіроўцу супрацоўнікі мытні, завезці ў Беларусь ён можа толькі 10 пацераў — такая колькасць аднолькавых прадметаў дапускаецца да ўвозу. Паколькі астатнія аказаліся «лішнімі» і не былі задэклараваныя, кіроўцу вярнулі ў Польшчу.

Наступным разам яму давялося заязджаць без пацераў, а ў будучыні пры жаданні завезці іх у колькасці больш за 10 неабходна будзе дэклараваць тавар.

Каментары

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?1

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую нафту пачалі шукаць у Сенненскім раёне2

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал Мікіты Моніча1

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін19

Машыну, вакол якой у Мінску паклалі асфальт, усё ж такі пераставілі3

У Мінску прадаюць 8-пакаёвую кватэру. Колькі просяць?1

У Расіі зноў актывізаваўся падзабыты Анатоль Кашпіроўскі9

Міжнародны гуманітарны фонд — каму ён будзе дапамагаць і колькі там цяпер грошай5

Старажытнасці з разрабаваных музеяў Судана прадаюцца за бесцань на аўкцыёнах

Хто тыя мільярдэры, якія стаяць за Трампам і Харыс?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?1

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Галоўнае
Усе навіны →