Грамадства22

«Радыё Марыя ў Беларусі» можа страціць памяшканне, таму просіць пра дапамогу

Калі б удалося выкупіць будынак, які арандуе рэдакцыя, гэта дало б магчымасць не толькі пашырыць студыю, але і ўладкаваць там жыллё для святара дырэктара, якому няма дзе жыць, і пабудаваць капліцу. Але на гэта трэба 140 тысяч даляраў.

Рэдакцыя рэлігійнага «Радыё Марыя ў Беларусі», якое стварае не толькі выключна каталіцкі, але і багаты культурны, краязнаўчы кантэнт, сутыкнулася з новай сур'ёзнай праблемай. Цяпер гаворка ідзе не пра цяжкасці з выплатамі заробкаў, а пра магчымую страту памяшкання рэдакцыі, піша katolik.life.

Будынак, у якім радыё арандуе памяшканне, прададзены, таму рэдакцыя павінна пакінуць яго праз 3 месяцы:

«Выезд для нас — не проста «задача», гэта як раз «праблема». Бо нашы патрабаванні да памяшкання занадта высокія, а нашы магчымасці занадта малыя. У гэтай сувязі мы крычым і просім аб дапамозе»»

У рэдакцыі бачаць два выйсці Адзін з іх — самім выкупіць будынак:

«Першы план — на ўзроўні цуду. Але мы каталікі, цуды з намі здараюцца. Мы хочам… паспрабаваць самім купіць гэты дом. Аванс ад новага ўласніка яшчэ не атрыманы, таму можна паспрабаваць. Трэба «ўсяго толькі» 140 000 даляраў, і ён можа стаць нашым. І гэта адразу дае нам шмат стромкіх магчымасцяў. Ад пашырэння студыі і арганізацыі жылля для ксяндза дырэктара (бо яму няма дзе жыць), да пабудовы капліцы».

План «Б» — тэрмінова знайсці іншае памяшканне — не нашмат лягчэй. У рэдакцыі патлумачылі, чаму і папрасілі аб дапамозе ідэямі, прапановамі і фінансамі.

***

«Радыё Марыя» — міжнароднае хрысціянскае радыё, якое было заснавана ў 1963 годзе ў Італіі як парафіяльная радыёстанцыя. Асноўнай мэтай стварэння радыёстанцыі стала інфармаванне парафіян аб жыцці касцёла і дапамога ім у штодзённай малітве праз літургію і разважанне над Божым словам. З цягам часу вырасла ў агульна італьянскае, а потым і міжнароднае радыё'.

Сёння «Радыё Марыя» гучаць 77 краінах свету (у тым ліку ў 28 краінах у Еўропе, 22 у Амерыцы, 21 у Афрыцы) Эфір вядзецца на роднай мове кожнага народа. У Беларусі пачало вяшчанне ў 2016 годзе.

Каментары2

  • Да вы просто охерели, попрошайки!
    09.04.2024
    Мне тоже нужно тысяч 140 долларов, хочу купить новый автомобиль..дайте денег..
  • nie biełarus
    09.04.2024
    Da vy prosto ochierieli, poprošajki!, kali budzieš jaho vykarystoŭvać pad humanitarnyja mety - daduć, prasi.

    U plebanijach ci klaštarach pašukali b pamiaškanni.

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты18

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку24

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне34

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты18

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →