Грамадства3030

Ад «гніды» да «Уладзіміра Аляксандравіча». Лукашэнка зноў запаважаў Зяленскага

Як і чаму змянілася рыторыка беларускага палітыка ў дачыненні да прэзідэнта Украіны.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі. Фота: ТАСС

За зменамі на працягу двух гадоў вайны прасачыла выданне UDF.

Аляксандр Лукашэнка ніколі не хаваў, што неўзабаве пасля нападу Расіі на Украіну размаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Зяленскім і гэтыя зносіны былі вельмі цяжкімі. Але якую лексіку ў той момант выкарыстоўвалі два палітыкі, так і засталося загадкай.

Публічна кіраўнік Беларусі з самага пачатку вайны гуляў на баку Уладзіміра Пуціна і заклікаў прэзідэнта Украіны як мага хутчэй здацца і пайсці на перамовы.

Падчас рэферэндуму ў Беларусі 27 лютага 2022 года Лукашэнка ў зневажальным тоне пракаментаваў зварот Зяленскага да беларускага народа:

«Зусім нядаўна «малы напалеончык» (прабачце, што я так пра яго кажу) звярнуўся да беларускага народа з нагоды рэферэндуму. Як быццам ва Украіне больш няма чым займацца, як з бункера вяшчаць беларускаму народу і раіць, што ім зрабіць. Так і хочацца сказаць, што прапануюць паўтарыць нам лёс Украіны».

Аднак такая публічная лексіка не перашкодзіла Лукашэнку ў той жа дзень стэлефанавацца з украінскім лідарам, каб дамовіцца пра перамовы ягоных прадстаўнікоў з расіянамі ў раёне ракі Прыпяць.

«Я Зяленскаму сказаў. Ён мяне, праўда, у гэтым папракнуў: «Ты прымаеш параненых!» Я кажу: Прымаў і буду прымаць. Мы іх лечым, ратуем»», — раскрыў некаторыя падрабязнасці Лукашэнка.

Калі расійскі бліцкрыг не задаўся, Лукашэнка перастаў заклікаць Зяленскага здацца і публічна заняў пазіцыю ў рэчышчы прапаганды РФ: нібыта прэзідэнтам Украіны кіруе Захад.

Увосень 2022 года ў саміце АДКБ у Ерэване Лукашэнка ў прысутнасці Пуціна нібы паспрабаваў зрабіць яму прыемна, зноў звярнуўшыся да абразлівай лексікі:

«Выйшаў [Зяленскі] там у маечцы, яшчэ ў нечым. У гэтай няпранай кофтачцы доўгі час (складваецца такое ўражанне), павітаў, камусьці руку паціснуў. Яны яму на дзвесце мільёнаў даляраў падкінулі «Хаймарсы» ці яшчэ нейкія там «Джавеліны». Яму прасцей: ён сыты, ён накормлены, ён, напэўна, не пакутуе без электрычнасці і іншае. Але ж мільёны людзей, украінцаў, пакутуюць».

Гэтыя словы выглядалі дзіка з улікам таго, што і Лукашэнка, і Пуцін жывуць у максімальна камфортных умовах і агароджаныя ад зносін з народам.

Затым рушыў услед этап, калі практычна адначасова нелегітымны кіраўнік Беларусі называў прэзідэнта Украіны «нядрэнным чалавекам» і разам з тым чалавекам, які «знішчае» сваю краіну.

Сапраўдны прыступ з Лукашэнкам адбыўся ў сакавіку 2023 года, калі на аэрадроме ў Мачулішчах быў падарваны расійскі самалёт-выведнік А-50.

«Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі хварэе за свой народ. Прэзідэнт Зяленскі — проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым», — не стрымаўся палітык.

Другі этап: апраўданне дзеянняў Зяленскага і звароты з павагай да яго.

Прыкладна з лета 2023 года лексіка Лукашэнкі ў дачыненні да прэзідэнта Украіны стала прыкметна мяняцца, абразлівыя выказванні зусім зніклі.

«Так што тут не толькі Зяленскага трэба вінаваціць. Так, ён вінаваты, што ён не справіўся ў гэтай сітуацыі. А каму было лягчэй? Што, Пуціну было лягчэй, калі ён стаў прэзідэнтам? Ці беларусам было лягчэй?» — пачаў у разрэз з расійскай прапагандай трохі апраўдваць Зяленскага беларускі дыктатар.

Увосень мінулага года Лукашэнка адзначыў, што «Зяленскі паводзіць сябе абсалютна правільна». Праўда, ён меў на ўвазе тое, што Захад нібыта не выконвае перад ім узятыя на сябе абавязацельствы па аказанні дапамогі, таму прэзідэнт Украіны вымушаны нагадваць пра абяцанні.

У 2024 годзе «Валодзя» стаў «Уладзімірам Аляксандравічам».

Гаворачы пра Полк Каліноўскага, кіраўнік Беларусі ў красавіку адзначыў:

«Але я гляджу, хай тонка, акуратна, але нават Валодзя Зяленскі пачынае чапляць нас і прыблытваць незразумела да якіх працэсаў. Вось я не ведаю, Уладзіміру Аляксандравічу Зяленскаму, навошта гэта. Паглядзіце на паводзіны прэзідэнта Расіі. Ён вельмі акуратны, асцярожны. Ён разумее: рана ці позна, усё роўна да міру прыйдзем. Які мір будзе — гэта ўжо залежыць ад іх, гэта не наша пытанне. Але Беларусь спакойная, міралюбная ім патрэбная будзе.»

Тыдзень таму пры візіце ў Маскву Лукашэнка ледзь не выгароджваў Зяленскага пры зносінах з расійскімі журналістамі, якія спыталі ў палітыка, як размаўляць з афіцыйным Кіевам пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе».

«Чаго вы будзеце поўзаць перад кімсьці і прасіцца пагаварыць пра «Крокус». Цяпер трэба да канца разабрацца. Украінцы ўкраінцамі. Але за ўкраінцамі, вы правільна выявілі, стаяць пэўныя сілы. Вы таксама іх ведаеце. Вось з тымі трэба размаўляць. А ўкраінцы тут патроны падносілі», — заявіў Лукашэнка.

На наступны дзень ён зноў выказаўся пра Зяленскага даволі паважліва, няхай і ў кантэксце агучвання непраўдзівых звестак.

«Не хачу, каб Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі пакрыўдзіўся на мяне — я ўчора прэзідэнту Пуціну пра гэта казаў, параўноўваў. Мы вельмі ўважліва назіраем, што адбываецца ўнутры Украіны. Галоўнае — гэта ўнутры. У пачатку СВА Валодзю Зяленскага падтрымлівалі амаль 98%. Сёння адрозніваюцца лічбы. Хтосьці кажа 34%, а апошнія звесткі ў расіян — каля 14%. Самы высокі рэйтынг у Залужнага — 35%. Усё роўна няшмат. Бачыце, якое падзенне, калі казаць пра прэзідэнта», — сказаў Лукашэнка.

У чым могуць заключацца прычыны рыторыкі кіраўніка Беларусі, якая змянілася? Яны даволі відавочныя. Як у Кіеве асцерагаюцца лішні раз злаваць Лукашэнку, каб той не адкрыў супраць Украіны другі фронт, так і ў Мінску бачаць, што баяздольнасць УСУ ў разы вышэйшая, чым беларускай арміі. Ваеннай паразы Украіны ў вайне з Расіяй чакаць не варта.

А яшчэ пад кантролем Кіева беларускія добраахвотнікі, якія мараць зрушыць з твару зямлі рэжым Лукашэнкі. Так што кіраўнік Беларусі вымушаны думаць пра сваю будучыню і пра тое, як не ператварыць украінскія ўлады ў сваіх заклятых ворагаў.

Каментары30

  • участник наблюдая бой со стороны
    20.04.2024
    «Зусім нядаўна «малы напалеончык» (п

    особенно мне это понравилось.... И это говорит чел, который ИЗБИРАЛСЯ ТОЛЬКО ОДИН РАЗ В 1994году, дальше только команды, указы, цифры назначенным холуям, по вертикали, не включение оппозиции в состав участковых комииссий, не говоря уже вышестоящийх.
    А ВЕДЬ ПРЕЗИДЕНТ УКРАИНЫ ИЗБРАН УКРАИНСКИМ НАРОДОМ  и никто не ставит это под сомнение,  в отличие от этого крупного и в возрасте....
    Об этом всё напишем, думаю скоро.
  • праўда матка
    20.04.2024
    "Ваеннай паразы Украіны ў вайне з Расіяй чакаць не варта" -- піша аўтар артыкула -- і праўда. З гэтага трэба зыходзіць, пачынаючы разважанні.
  • гоблен
    20.04.2024
    Милые браняцо - только тешацо! :) Володя Зе отвечают взаимностью,как известно. Битум обязывает! :)

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Усе навіны →
Усе навіны

«Лі»: фільм пра фатографку часоў Другой сусветнай з Кейт Уінслет

«Давайце называць правільна». Праўладны палітолаг асудзіў «Молдавию» і «Белоруссию»11

Вучоныя высветлілі, колькі трэба есці рыбы1

Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт26

«Прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі». Літоўскі палітык з групай фермераў з'ездзіў на экскурсію ў Беларусь9

Як каманда Ціханоўскай вяла перамовы з адміністрацыяй Вучыча13

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Галоўнае
Усе навіны →