Паліцэйскі папрасіў іх паказаць, што ў багажніку.
Як паведамляе паліцыя Вінніцкай вобласці Украіны, сёння каля 2-й гадзіны ночы ў Гайсінскім раёне Вінніцкай вобласці нарад паліцыі спыніў на трасе Suzuki Grand Vitara.
У машыне знаходзіліся двое мужчын. Мяркуючы па відэа, нападнікі перавозілі нешта забароненае ў скрынях у багажніку. Паліцэйскія папрасілі іх адкрыць, пасля чаго на іх здзейснілі напад.
Інспектар паліцыі 20-гадовы Максім Зарэцкі памёр ад атрыманых цялесных пашкоджанняў, а яго напарнік паранены. Паліцыя паказала фота з месца страляніны.
Аператыўнікам атрымалася вызначыць асобаў, якія маюць дачыненне да злачынства. Гэта ўраджэнцы Пішчанскага раёна Вінніцкай вобласці бацька (1972 года нараджэння) і сын (1998 года нараджэння) Васілакі. Апошні, як паведамляецца, праходзіць вайсковую службу.
Шэраг украінскіх тэлеграм-каналаў апублікавалі відэа з верагоднымі падазраванымі. Яны засвяціліся на адной з АЗС паблізу месца злачынства. На кадрах бачна, што кіроўца быў апрануты ў вайсковую форму. Яго пасажыр апрануты ў спецадзенне чорнага колеру, якое носяць некаторыя сілавыя структуры.
Цяпер паліцыя спрабуе вызначыць месцазнаходжанне і затрымаць падазраваных. На тэрыторыі Вінніцкай і Адэскай абласцей уведзена паліцэйская аперацыя.
Выкрадзенага ў «ДНР» амерыканскага ваенкара Расэла Бэнтлі забілі
«Выпалім жалезам». Туск паведаміў, што напад на паплечніка Навальнага заказаў беларус
Расійскі вайсковец згвалціў уцякачку з Украіны. Яна нарадзіла дзіця і пакінула яго ў смеццевым баку
У Оршы бацька ледзь не задушыў дачку, якая папрасіла яго выключыць гук на тэлефоне
Каментары