Рэйс B2 717 Мінск — Дубай зрабіў вымушаную пасадку ў эміраце Фуджэйра за 100 кіламетраў ад Дубая.
Борт «Белавія» вылецеў з Мінска паводле раскладу, аднак сесці ў аэрапорце Дубая не змог з-за магутнай залевы і ўрагану. Самалёт доўгі час знаходзіўся ў зоне чакання, а затым быў накіраваны на запасны аэрадром, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
Цяпер борт знаходзіцца ў Фуджэйры і чакае ад аэрапорта дазволу на прылёт і пасадку. Адпаведна, рэйс у Мінск таксама адкладаецца.
Напярэдадні ААЭ накрылі наймацнейшыя ліўні. Міжнародны аэрапорт быў падтоплены, рэйсы масава пераносілі і адмянялі. Таксама ад паводкі пацярпеў сам Дубай.
Каментары