23-гадовы Дарыян С., які цяпер знаходзіцца пад арыштам у справе аб згвалтаванні і забойстве беларускі Лізаветы, прызнаў віну, пацвердзілі тэлеканалу «Белсат» у Варшаўскай акруговай пракуратуры. Яму пагражае ад 12 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення.
«Падазраваны прызнаўся ва ўчыненні злачынства. Аднак што да зместу ягоных тлумачэнняў, я не магу раскрыць больш падрабязна ягонай працэсуальнай пазіцыі з прычыны інтарэсаў следства», — сказаў «Белсату» прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Шыман Банна.
Ён адзначыў, што сабраныя доказы дазваляюць не сумнявацца ў тым, што злачынства здзейсніў менавіта 23-гадовы Дарыян С. Хлопец застаецца пад вартаю, арышт санкцыянаваны на прадугледжаныя законам тры месяцы. Калі расследаванне зацягнецца, пракуратура будзе хадайнічаць адносна падаўжэння тэрміну. Пакуль жа следчыя чакаюць вынікі псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, паведаміў прэс-сакратар пракуратуры:
«Мяркую, гэта пытанне найбліжэйшых дзён або тыдняў, калі мы зможам даведацца хаця б пра папярэднія вынікі экспертызы. Мне цяжка сказаць, гэта ў шмат чым залежыць ад дактароў, ці спатрэбяцца ім дадатковыя даследаванні. Пакуль жа вынікаў не маем, чакаем».
Спачатку фігуранта справы не абвінавачвалі ў забойстве, бо следства не мела доказаў таго, што смерць наступіла ў выніку менавіта дзеянняў злачынцы. Такія доказы з’явіліся пасля анатамавання, і абвінавачванне змянілі. Цяпер Дарыяну С. пагражае ад 12 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення за забойства, гвалт і разбой.
«У Парыж разам з каханым». Што напісала ў сваім дзённіку Ліза, забітая ў Варшаве
Лізу Герцэн пахавалі на Паўночных могілках Варшавы ВІДЭА
У Варшаве развітваюцца са згвалтаванай і забітай беларускай. На пахаванні быў Пазняк з жонкай ФОТА
$5000 за месца на могілках, $330 за святара. На што хлопец Лізы патраціць сабраныя грошы?
Каментары