Грамадства1414

«Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь». Лукашэнка патлумачыў, чаму беларуская армія пакуль не ваюе

Лукашэнку сёння ў Маскве спыталі, ці будзе Беларусь уступаць у вайну.

Аляксандр Лукашэнка, 12 красавіка 2024 года. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка заявіў, што неабходнасці для ўступлення Беларусі ў вайну супраць Украіны няма. Пры гэтым ён адзначыў, што «Беларусь робіць сваю справу».

«Такой неабходнасці [уступлення Беларусі ў вайну] няма. І не будзе такой неабходнасці. Я неяк сказаў напярэдадні, што Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь — мірная, ціхая, спакойная, якая робіць сваю справу. У дэталях я вам не буду распавядаць, чым мы займаемся і гэтак далей.

Я ж не адмаўляюся, што мы «суагрэсары». Кожны робіць сваю справу.

Але я проста кажу: ні я, ні Пуцін (мы ўчора таксама гэтую праблему абмяркоўвалі) не хочам, каб пакутаваў братэрскі нам украінскі народ. Не хочам!» — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён заўважыў: вялікай праблемы ў тым, каб паставіць «Іскандэр» і запусціць ракету па Украіне няма. Аднак Лукашэнка асцерагаецца наступстваў, паколькі «паўкраіны знаходзіцца ў радыусе 100 кіламетрах ад Кіева».

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што ўкраінска-беларуская мяжа занадта добра ўмацаваная, таму ўступленне Беларусі ў вайну нічога б не дало.

@nashanivanews Катастрофа Лукашэнкі. Беларусаў стала на паўтара мільёна менш #беларусь #белорусы #лукашенко #александрлукашенко #беларусьновости #минсксейчас #беларускаямова #беларускітыкток ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Каментары14

  • *
    12.04.2024
    Нікуды ен ваяваць не пойдзе (дарэчы - і добра). А вось такая Беларусь сапраўды патрэбна Расеі, і ен працягвае рабіць яе самай рускай з усіх рускіх суб'ектаў, каб пасьля свайго адыходу ў вечнасьць менш прпаблем было самім русак перарабляць.
  • Gorliwy Litwin
    12.04.2024
    абалютная праўда. Нават у выпадку паразы РФ -  у РБ можна будзе схавацца ваенным злачынцам, схаваць некаторыя актывы ("золата ГБ") і ўвогуле - мадэляваць будучы паваенны свет. А пакуль што тут можна бяспечна перапрацоўваць нафту, трэніраваць мабілізаваных, тэставаць прабелы ў НАТАўскай СПА і ахове мяжы, кантрабасіць падсанкцыйныя тавары і, між іншым, скоўваць прэвентыўна немалыя сілы Украіны і НАТА міфічнай пагрозай. Таму не верце тым уідам што гучалі ад Лявона Вольскага і многіх палітолухаў, нібыта  вось- вось РБ ўступіць у вайну. Хітры лукашэначка апынецца ў выніку на кані пра любым яе раскладзе, а ў этнічную гісторыю беларусоў увойдзя як у вяліка-русаў - Іван Каліта. у самым радыкальным варыянце, калі б РФ распалася, яшчэ і падхопіць Смаленшчыну аж да Ніжняга Ноўгараду. І будзе такая вялікая дзяржава: Белая, або  Маскоўска-Магілёўская Русь.
  • Янка
    12.04.2024
    Лукашэнку сёння ў Маскве спыталі, ці будзе Беларусь уступаць у вайну.

    Такой неабходнасці [уступлення Беларусі ў вайну] няма. І не будзе такой
    неабходнасці. Я неяк сказаў напярэдадні, што Расіі цяпер патрэбная такая
    Беларусь — мірная, ціхая, спакойная, якая робіць сваю справу.


    Гэта раптам не Гардон запытваўся?

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →