Грамадства1717

«Дзясяткамі выкідваюць трупы цераз мяжу». Пра што Лукашэнка сёння расказваў Пуціну

Сёння Лукашэнка разам са свежаспечанай касманаўткай Марынай Васілеўскай наведаў Маскву. Галоўнай мэтай гэтага візіту, як і звычайна пры наведванні расійскай сталіцы, была сустрэча з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, якая доўжылася чатыры гадзіны сёння і працягнецца заўтра. Некаторыя падрабязнасці гэтай сустрэчы далі прапагандысты абодвух бакоў.

Прэс-служба Лукашэнкі з задавальненнем адзначыла, што «Лукашэнка першы з замежных лідараў, каму Пуцін цісне руку пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах», падкрэсліваючы тым самым нібыта ягоную выключную важнасць як палітыка. 

На фоне нядаўняга беларускага касмічнага дасягнення Лукашэнка падзякаваў Пуціну за палёт у космас Марыны Васілеўскай, адзначыўшы, што без рашэння расійскага кіраўніка ніякага палёту не было б. Але гэты поспех толькі разагрэў Лукашэнкавы апетыты, таму ён прапанаваў неадкладна зноў за расійскія грошы падвоіць колькасць беларускіх касманаўтак:

«Калі вы падтрымаеце, то мы і другую дзяўчынку, якая была дублёрам (гатовыя адправіць у космас). Яна падрыхтаваная, выдаткавалі ж вялікія грошы на яе падрыхтоўку. Калі будзе жаданне і ваша воля ў гэтым плане, што яна гатовая працаваць далей і трэніравацца ў касманаўтаў».

З эканамічных пытанняў дакладна вядома, што Лукашэнка з Пуціным размаўлялі пра транзіт беларускіх грузаў праз расійскія парты. Лукашэнка выказаў задаволенасць, што «няма такога, што валяецца тавар на беразе акіяна ці мора і мы не можам вывезці», і што падтрымка Расіі тут была «вельмі важнай і актуальнай».

Пры гэтым, у адрозненне ад нядаўняй нарады са сваімі падначаленымі па праблемах развіцця прамысловасці, з Пуціным Лукашэнка выпраменьваў аптымізм і расказваў пра грандыёзныя поспехі:

«Тыя крэдыты, якія былі выдзеленыя пад сумесныя праекты — 100 млрд (расійскіх рублёў) — па 80 з лішнім ужо праекты пачынаюць працаваць. І заводы будуем, і гэтак далей. Перажывалі з нагоды чыпаў, мікрачыпаў — абыходзімся сваім, пачынаем развіваць. Думаю, мы запраста выйдзем з гэтай сітуацыі. Таму, як я казаў калісьці, час крыху трэба, і мы вырашым тыя праблемы, якія нам трэба разам з Расіяй вырашыць».

Пры гэтым ён выказаў невядома на чым абапертае спадзяванне, што і Украіна ўжо хутка зразумее, што яе шчасце ў тым, каб удзельнічаць у гэтых працэсах. 

Але галоўная тэма, як і заўсёды апошнія два з лішкам гадоў — вайна ва Украіне і тое, што з ёй тым ці іншым чынам звязана.

Калі Пуцін пацікавіўся, што там робіцца на межах Беларусі з краінамі НАТА, Лукашэнка паскардзіўся яму на «неканструктыўнасць» заходніх суседзяў, значна перабольшыўся ўзровень іх «крыважэрнасці» ў мігранцкім пытанні: 

«Дзясяткамі выкідваюць трупы праз мяжу. Ідзе нейкая колькасць працоўных мігрантаў — яны іх выкідваюць. Плот пабудавалі — за плот выкідваюць да нас на мяжу. Цяпер снег растаў — агаліліся трупы, валяюцца проста на мяжы».

Акрамя таго, незадаволенасць і трывогу Лукашэнкі выклікаюць усё большае закрыццё заходнімі краінамі межаў, «ад чаго цярпяць і трэція краіны» і правядзенне на іх тэрыторыі вайсковых вучэнняў. Што, маўляў, дзіўна, бо «мы не збіраемся нідзе ваяваць».

Пры гэтым Лукашэнка «абсалютна падтрымлівае мірны працэс, ад якога ніколі Расія не адмаўлялася, і сёння ў тым ліку». І выказаў жаданне таксама, калі што, прыстроіцца да гэтай справы ў ролі расійскага падгалоска:

«Калі мы нейкую ролю ў гэтым можам адыграць, вы ведаеце нашы магчымасці. Мы заўсёды будзем побач і будзем дзейнічаць у адным ключы з вамі».

Лукашэнка, вядома, лічыць, што без удзелу Расіі ў перамовах па Украіне ніякага мірнага працэсу быць не можа:

«Калі яны хочуць у Швейцарыі (яны ж гэта называюць «мірнай канферэнцыяй») без нас гаварыць пра мір ва Украіне, бог з імі. Наша пазіцыя палягае ў тым, што яны могуць там дамовіцца толькі як узмацніць эскалацыю гэтага канфлікту. Без Расіі які можа быць мірны там працэс? Не можа быць мірнага працэсу».

Пуцін, натуральна, трымаецца той жа думкі, сказаўшы, што Украіна «ў вядомай ступені загнала сябе ў кут, калі адмовілася ад перамоваў у разліку перамагчы Расію на полі бою, нанесці ёй стратэгічную паразу».

@nashanivanews Катастрофа Лукашэнкі. Беларусаў стала на паўтара мільёна менш #беларусь #белорусы #лукашенко #александрлукашенко #беларусьновости #минсксейчас #беларускаямова #беларускітыкток ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Каментары17

  • Оой
    11.04.2024
    на фота гляджу...
    ой, как же наклоняется ненаклоняемый
  • агаліліся трупы, валяюцца проста на мяжы
    12.04.2024
    гэта гумарэска ці што?
  • Мрыя
    12.04.2024
    [Рэд. выдалена]

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →