TikTok вызначыўся з назвай новай сацсеткі, што мае стаць канкурэнтам інстаграму
Карыстальнікі сацсеткі TikTok пачалі атрымліваць апавяшчэнні, што сэрвіс «неўзабаве» запусціць новую праграму — TikTok Notes. Лічыцца, што новая сацсетка стане канкурэнтам інстаграму, піша Devby.io.
Згодна з паведамленнем, у праграме можна будзе публікаваць фатаграфіі, а таксама ў ёй будуць адлюстроўвацца наяўныя фота карыстальніка TikTok. Ад гэтай функцыі можна будзе адмовіцца.
Кампанія пацвердзіла, што працуе над праграмай, аднак пакуль яна недаступная для шырокай публікі. Раней у сакавіку карыстальнікі выявілі ў кодзе TikTok згадку сэрвісу для публікацыі фатаграфій — TikTok Photos.
«У рамках нашага пастаяннага імкнення да інавацый у TikTok мы вывучаем спосабы пашырыць магчымасці нашай супольнасці, каб ствараць і дзяліцца сваёй творчасцю з дапамогай фатаграфій і тэксту ў спецыяльнай прасторы для гэтых фарматаў», — сказаў прадстаўнік кампаніі.
Каментары