Луцкі: Шмат людзей выкладвае ў тыктоках свае фатаграфіі з дзяржаўнай сімволікай
Дзяржаўныя сімвалы — люстэрка нашых нацыянальных каштоўнасцяў, ідэнтычнасці нашага народа, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ігар Луцкі, піша БелТА.
«Дзяржаўныя сімвалы — гэта люстэрка нашых нацыянальных каштоўнасцяў, ідэнтычнасці нашага народа, якія раскрываюць яго душу, гісторыю, памкненні», — перакананы Ігар Луцкі.
У намесніка кіраўніка Адміністрацыі пацікавіліся, чаму важна ведаць і паважаць дзяржаўныя сімвалы.
«Гэта ж наша гісторыя, адлюстраванне нашага я, — падкрэсліў ён. — Мы, беларусы, заўсёды ганарыліся сваёй сімволікай. Наш сцяг мае ўнікальны арнамент, які ідзе з глыбіні стагоддзяў.
Там закадзіравана наша свядомасць, нашы традыцыі. Калі мы губляем нашы традыцыі, мы губляем краіну, губляем суверэнітэт. 19-ы артыкул Канстытуцыі гаворыць: гэта сімвалы суверэннай дзяржавы».
Праява павагі і любові да дзяржсімвалаў у лічбавым асяроддзі ў выглядзе разнастайных акцый таксама мае вялікае значэнне, упэўнены Ігар Луцкі.
«Вы бачыце, як шмат іх праходзіць у тыктоку, інстаграме, калі людзі выкладваюць свае фатаграфіі з дзяржаўнай сімволікай. Мы бачым, што гэта вельмі падымае наш патрыятычны дух. У гэтым кірунку будзем працаваць, вядома ж», — дапоўніў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.
А вы таксама выкладваеце ў сацсетках?
Каментары
ідэнтычнасці нашага народа, якія раскрываюць яго душу, гісторыю,
памкненні», — перакананы Ігар Луцкі