У 2021 годзе ў Алімпіядзе ў Токіа ўдзельнічалі 108 нашых спартоўцаў.
У Баку ў нядзелю завяршылася еўрапейская алімпійская кваліфікацыя ў барцоў вольнага стылю. Беларускія спартоўцы заваявалі чатыры ліцэнзіі: Арыйан Цютрын (да 57 кг), Магамед Кадымагамедаў (да 74 кг), Аляксандр Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг), паведамляе НАК Беларусі.
У цяжкай атлетыцы ў топ-10 сусветнага рэйтынгу па выніках старту на Кубку свету трапіла Сюзана Валадзько. Яна таксама атрымала пуцёўку ў Парыж.
Такім чынам, у беларускай каманды на сённяшні дзень 16 алімпійскіх ліцэнзій. Адборы на гульні ў іншых відах спорту працягваюцца, аднак засталося няшмат часу да Алімпіяды, якая стартуе 26 ліпеня.
У 2021 годзе ў Алімпіядзе ў Токіа ўдзельнічала 108 беларускіх спартоўцаў і гэта была самая правальная Летняя Алімпіяда для беларусаў у гісторыі. Яны заваявалі ўсяго сем медалёў, у тым ліку адно золата (Іван Літвіновіч, батут).
У Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ўдзельнічалі 124 беларусы. Яны прывезлі дзевяць узнагарод, у тым ліку золата ў скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова.
Найбольшая колькасць беларусаў брала ўдзел у Алімпіядзе ў Пекіне: 181 чалавек, якія прывезлі 14 медалёў.
Да Алімпіяды дакладна не будуць дапушчаныя тыя спартоўцы, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне, а таксама — якія маюць кантракты з вайсковымі ведамствамі. Аднак у кожным выпадку рашэнне будзе прымацца федэрацыямі відаў спорту.
Не зразумела пакуль, ці будуць удзельнічаць Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.
У Расіі спрачаюцца, кім будуць іхнія тэнісісты на Алімпіядзе — «бамжамі» ці «замежнымі агентамі»
Французскі алімпіец смешна зваліўся з трампліна на вачах у Макрона — ВІДЭА
Мэр Парыжа: На Алімпіядзе расійскім і беларускім спартсменам будуць не рады
На апошняй летняй Алімпіядзе выступалі 108 атлетаў з Беларусі, на гульні ў Парыжы пакуль ёсць толькі 6 дакладных ліцэнзій
МАК зацвердзіў сцяг, пад якім на Алімпіядзе будуць выступаць беларусы і расіяне. Без чырвонага, але з зялёным
Каментары