Свет

Еўрапол: у ЕС дзейнічаюць звыш 800 «вельмі небяспечных» крымінальных сетак. У іх шэрагах ёсць і беларусы 

Паліцэйская служба Еўрасаюза апублікавала новую вялікую справаздачу пра дзейнасць арганізаваных злачынных груповак (АЗГ) і колькасці самых небяспечных з іх на тэрыторыі Еўропы. У дакуменце таксама напісана пра беларусаў і тыпы злачынстваў, у якіх тыя былі заўважаны.

Фота: афіцыйны сайт Еўрапола

Паводле новай справаздачы Еўрапола, на тэрыторыі ЕС цяпер дзейнічае 821 найбольш небяспечная АЗГ з 25 тысячамі ўдзельнікаў, 86% з якіх адмываюць свае даходы ў цалкам легальнай сферы (пераважна праз будаўнічы сектар, сферу паслуг і гандаль нерухомасцю).

Палова з гэтых сетак зарабляе наркагандлем, а частка можа весці свае справы, нават калі ўсё іх кіраўніцтва знаходзіцца ў турме, паведамляе Еўрапол.

Сярод 821 выяўленых небяспечных АЗГ, у прыватнасці, былі адзначаныя:

  • 113 вельмі небяспечных сетак кантрабанды какаіну, 111 сетак кантрабанды розных наркатычных сродкаў, 44 сеткі кантрабанды марыхуаны, а таксама 10 сетак кантрабанды сінтэтычных наркотыкаў.
  • 48 небяспечных груповак па кантрабандзе мігрантаў. 18 з іх займаецца ўцягваннем людзей у сэксуальнае рабства і гандлем імі, а яшчэ 13 зарабляе працоўным рабствам.
  • 48 груповак, якія зарабляюць арганізаванымі крадзяжамі і рабаваннямі маёмасці. 19 з іх крадуць транспартныя сродкі.
  • 50 груповак анлайн-махляроў і 34 сеткі, якія займаюцца махлярствам з акцызнымі падаткамі.

Акрамя таго, Еўрапол надаў увагу злачынным сеткам з Усходняй Еўропы, у якіх таксама адзначаны ўдзел грамадзян Беларусі.

«Грамадзяне Усходняй Еўропы з Беларусі, Чэхіі, Венгрыі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славакіі і Украіны звычайна знаходзяцца у складзе тых груповак, дзе дамінуюць украінцы або палякі. 

Крымінальныя сеткі з пераважна ўкраінскім кіраўніцтвам часта складаюцца з польскіх, расійскіх, славацкіх і беларускіх злачынцаў, якія таксама займаюць ключавыя пазіцыі ў гэтых групоўках. У асноўным яны займаюцца кантрабандай тытуню, махлярствам з падаткамі і мытняй, анлайн-махлярствам і незаконным увозам мігрантаў. Часцей за ўсё гэтыя групоўкі дзейнічаюць у Чэхіі, Польшчы, Славакіі, Іспаніі і Украіне.

Што тычыцца сетак з пераважна польскім кіраўніцтвам, то іх асноўная дзейнасць уключае незаконны абарот канабіса, какаіну і розных прэкурсораў, кантрабанду тытуню і махлярства з падаткамі. Яны звычайна працуюць у Бельгіі, Германіі, Нідэрландах, Польшчы, Славакіі, Іспаніі і Злучаным Каралеўстве», — піша ў сваёй справаздачы Еўрапол.

Паліцэйская служба адзначыла, што іх новы дакумент «моцна дапаможа» супрацьстаянню злачынным групоўкам па ўсёй Еўропе і што ён ўжо быў адпраўлены ўладам краін ЕС.

З поўным зместам дакумента (на англійскай мове) можна азнаёміцца тут.

Каментары

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Маскве над Суздальцавым за паклёп на Лукашэнку зрабілі закрытым1

Усе месцы ў беларускія санаторыі на Новы год раскупленыя2

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →