Каля трасы на Шчучыншчыне заўважылі вялікага мядзведзя ВІДЭА
Касалапы ходзіць уздоўж трасы «Мінск — Гродна».
Мядзведзя заўважылі раніцай на адрэзку паміж Шчучынам і Іўем. Жывёла знаходзілася даволі блізка да загараджальнай сеткі.
Агрэсіі мядзведзь не выяўляў, ён спакойна сядзеў каля дрэва і з цікаўнасцю глядзеў на дарогу, піша autogrodno.by.
Яшчэ адзін аўтааматар заўважыў, мяркуючы па ўсім, гэтага ж мядзведзя праз некаторы час ужо пад Валожынам. Там жывёліна ўжо гуляла ўздоўж трасы.
Каментары