Здарэнні2020

У Славакіі загінула беларуска, яна ратавалася ад мядзведзя

Няшчасны выпадак адбыўся 15 сакавіка ў Нізкіх Татрах. 29-гадовы мужчына і 31-гадовая жанчына з Беларусі сутыкнуліся з мядзведзем у Дэменаўскай даліне і паспрабавалі схавацца ад яго. У выніку жанчына загінула, піша Reform.by.

Як паведамляе горнавыратавальная служба са спасылкай на відавочцу, мядзведзь пераследаваў жанчыну.

Ратавальнікі з рэгіянальнага пажарна-выратавальнага цэнтра Нізкіх Татраў з сабакам, два супрацоўнікі Цэнтра прадухілення лавін з дронамі і з цеплавізарам, а таксама супрацоўнікі славацкай паліцыі і член групы рэагавання на бурага мядзведзя выехалі на месца.

Фота: Горнавыратавальная служба

Праз некаторы час службовы сабака знайшоў месца пад скальным парогам, дзе знаходзілася цела жанчыны, якая сарвалася з вышыні. Мядзведзь у гэты час знаходзіўся непадалёк. З дапамогай службовага сабакі, крыкаў і папераджальнага стрэлу яго адагналі.

Пасля другая група ратавальнікаў выявіла спадарожніка жанчыны. Ён быў напалоханы, але не пацярпеў. У суправаджэнні парамедыкаў пажарна-выратавальнай службы даставілі яго ў службовы аўтамабіль пажарна-выратавальнай службы і перавезлі ў дом пажарна-выратавальнай службы.

Цела жанчыны перадалі паліцыі. Абставіны і прычыну смерці высветліць далейшае расследаванне.

Каментары20

  • Ее
    16.03.2024
    Ваша імя., почему бы не давать точно такой же совет, но не в такой токсичной манере?
  • Мовавед
    16.03.2024
    Прапаную вам зазірнуць у слоўнікі і фэйсбук-групу "Толькі пра мову", дзе абмяркоўвалася гэтая праблема. Выдуманы "чалец" - не беларускае слова, у адрозненне ад агульнаславянскага "член". А сябра ў гэтым кантэксце не пасуе.
  • Крыкуха
    16.03.2024
    Ці будзе марш пратэсту ў Браціславе?

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»9

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт, які ляцеў з Осла ў Малагу, вымушана сеў у Даніі з-за мышы

Колькі разоў на дзень трэба есці і як шмат вады піць? Адказ вас можа здзівіць6

Рэкордная колькасць расіян выказалася за завяршэнне вайны без дасягнення мэтаў Пуціна9

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»9

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →