Грамадства3838

«Вынеслі ўсё, аж да зубной пасты». Беларуску ва Уроцлаве ўдарылі па галаве і начыста абрабавалі 

У польскім Уроцлаве ў мінулую пятніцу, 22 сакавіка, абрабавалі беларуску Кацярыну. Злачынец прасачыў за дзяўчынай да самай кватэры, дачакаўся, пакуль яна адчыніць дзверы, а тады ўдарыў па галаве. Калі беларуска ачомалася, то пабачыла, што з дому вынеслі ўсе, у тым ліку дакументы. Пра тое, што здарылася, падазраваных, павольных дзеяннях паліцыі і пра тое, што дзяўчына плануе рабіць цяпер, з Кацярынай пагаварыў Most.

Кацярына. Фота з яе асабістага архіва

«З намі быў нейкі падазроны хлопец»

Рабаванне адбылося ў ноч з пятніцы на суботу. Кацярына вярталася дадому адна, была ў навушніках і нападпітку. Да гэтага яна разам з сяброўкай адпачывала на Выспе Сладовай — тусовачным востраве ў цэнтры Вроцлава, дзе па вечарах збіраецца шмат людзей. Па адной з версій, менавіта там злачынец і прыкмеціў дзяўчыну.

«На Выспе Сладовай з намі быў нейкі падазроны хлопец, — расказвае беларуска, — ён ужо ёсць на камерах паліцыі. Але тады на яго ніхто не звярнуў увагі, таму што людзей было шмат, усе размаўлялі адзін з адным і нічога такога не было».

Кацярына паехала дадому адна — на таксі. У навушніках гучна грала музыка, таму яна не чула, што адбываецца вакол. Кіроўца давёз дзяўчыну да пад'езда, і яна ўсё гэтак жа ў навушніках зайшла ў дом. Паліцыя кажа, што злачынец мог зайсці разам з беларускай.

«Калі ты заходзіш у пад'езд, то асабліва не глядзіш, хто ідзе за табой, — тлумачыць пацярпелая. — Тым больш што я была ў навушніках, у іх гучна грала музыка, ну і я была не вельмі цвярозая».

Апошняе, што памятае Кацярына, гэта як яна адчыняла дзверы кватэры.

Вынеслі ўсё, аж да зубной пасты

Праз некаторы час яна ачомалася на падлозе, у цемры, галава балела ад удару. Дзяўчына не магла паглядзець, якая гадзіна — тэлефона і гадзінніка не было.

Потым высветлілася, што не было наогул нічога. З дому знікла ўся тэхніка — злачынцы не паленаваліся нават вырваць варачную паверхню.

Кацярына паказала рэдакцыі Most дакументы, якія пацвярджаюць факт звароту ў паліцыю. У іх сярод іншага ў пераліку скрадзенай маёмасці пазначаныя дэпілятар, навушнікі, электронная кніга і многае іншае. Больш за тое, з кватэры вынеслі нават мыйныя сродкі, парашкі, зубную пасту, лакі для пазногцяў. Паліцыя ацаніла шкоду ў 40 тысяч еўра.

Таксама скралі наяўныя грошы: 30 тысяч даляраў, якія былі ў дзяўчыны ад продажу кватэры ў Беларусі, і 3 тыс. еўра.

Скрадзеная варачная панэль. На сцяне і іншых паверхнях — сляды працы крыміналістаў, якія здымалі адбіткі пальцаў. Фота перадала Кацярына

«А яшчэ забралі абсалютна ўсе дакументы, — дадае дзяўчына, — пашпарт, карту побыту, дыпломы, працоўную кніжку, працоўныя дамовы, дакументы на кватэру — наогул усё. І я не магу аднавіць ніводзін дакумент, бо не магу вяртацца ў Беларусь: я палітычная актывістка і на мяне заведзеная крымінальная справа».

Калі Кацярына ачомалася на падлозе, у яе быў шок ад таго, што адбылося. Яна правяла ў такім стане ноч, а калі пачало днець, пайшла да суседкі, каб тая выклікала паліцыю.

«Больш ніякіх дакументаў я аднавіць не змагу»

У абрабаваную кватэру па чарзе прыязджалі паліцыянты, следчыя і крыміналісты. Яны апыталі дзяўчыну, агледзелі месца злачынства, знялі адбіткі пальцаў і сляды ад абутку — тая ноч была дажджлівай, і зламыснікі нанеслі бруду.

«У паліцыі ўжо ёсць запісы відэаназірання каля пад'езда, — распавядае пацярпелая. — Але яны мне яшчэ іх не паказвалі, таму я не ведаю, ці ёсць там той чалавек з Выспы Сладовай. Акрамя таго, ёсць верагоднасць, што рэчы злачынцы выносілі праз балкон, таму што, калі я ачомалася, былі адчыненыя балконныя дзверы.

Я жыву на другім паверсе. А проста пад маім балконам ёсць камера, і калі яны спускаліся праз яго, то там павінна была стаяць машына, і на камеры будуць яе нумары. Гэта сто адсоткаў».

Кацярына адзначае, што паліцыя не спяшаецца брацца за яе справу. Яна была ў пастарунку ў аўторак, і ёй сказалі, што «на гэтую справу яшчэ ніхто не прызначаны». Акрамя таго, паліцыянты не даюць дзяўчыне копіі пратаколаў, толькі дазволілі сфатаграфаваць апошні з іх. Адзінае, што выдалі, — выпіску аб тым, што ў беларускі скралі пашпарт і карту побыту. Гэты дакумент, а таксама той факт, што дзяўчына мае міжнародную абарону, дапамог ёй хутка аднавіць карту дазволу на жыхарства. А ўжо на яе падставе Кацярына зможа аформіць праязны дакумент іншаземца.

«Ну і на гэтым усё, больш ніякіх дакументаў я аднавіць не змагу, — разводзіць рукамі Кацярына. — Я нават правы кіроўцы не змагу аднавіць, таму што яны ў мяне былі беларускія, і я не паспела іх памяняць на польскія. Дыпломы аб вышэйшай адукацыі таксама не магу аднавіць, нейкія польскія дакументы, якія мне спатрэбяцца для ПМЖ або грамадзянства, — таксама. І я не магу сказаць, што я буду рабіць далей. Я проста не ведаю, што рабіць».

«Пра грошы ніхто не ведаў»

Беларуска не разумее, навошта злачынцы вынеслі дакументы, тым больш што яны былі ў розных месцах, а не «ў адным пакеце».

Дзяўчына кажа, што ў яе склалася ўражанне, быццам злачынцы перабіралі, якія дакументы забраць. Да прыкладу, у шуфлядзе, дзе ляжала працоўная кніжка, засталіся некаторыя іншыя дакументы.

Кацярына лічыць, што злачынцы выбралі яе выпадкова — яна вярталася дадому адна і была нецвярозая. Пра грошы яны ведаць не маглі, запэўнівае дзяўчына.

«Пра іх наогул ніхто не ведае, толькі мае блізкія сябры, якіх я ведаю 15 гадоў і якія наогул не ў гэтым горадзе. Але я іх абсалютна выключаю з падазраваных, таму што давяраю ім, як сабе», — тлумачыць яна.

Калі паліцыя будзе і далей зацягваць расследаванне, Кацярына плануе звярнуцца да юрыста, якога ёй параілі калегі-палякі:

«Буду тэлефанаваць і прасіць у яго дапамогі, каб можна было паўплываць на паліцыю».

Чытайце таксама:

«У Парыж разам з каханым». Што напісала ў сваім дзённіку Ліза, забітая ў Варшаве

У Варшаве развітваюцца са згвалтаванай і забітай беларускай. На пахаванні быў Пазняк з жонкай ФОТА

«Яе звалі Ліза». У Варшаве прайшоў Марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы РЭПАРТАЖ

Каментары38

  • Пеця
    29.03.2024
    У вашых Палякiях такiх любiмых пазьняком можна згiнуць
  • Антуанетта
    29.03.2024
    Пить меньше надо!
  • Ноўнэйм
    30.03.2024
    Ну як так, Кацярына? Вінаватыя, канешне, рабаўнікі. Але ж сваю галаву трэба мець!? Чаму гісторыя няшчаснай Лізы нічаму вас, дзяўчаты, не вучыць?

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →