Грамадства11

Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк перанеслі на сёння

Яе трэці раз пачалі судзіць нібыта за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ЕС прыехалі ў Рэчыцкі раённы суд, каб падтрымаць палітзняволеную. Яе трэці раз пачалі судзіць нібыта за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі, нагадвае Радыё Рацыя.

Але дыпламатаў і маці Паліны не пусцілі ў залу суда па прычыне адсутнасці месцаў, кажа муж Паліны — Андрэй Шарэнда:

«На Паліну працягваецца каласальны псіхалагічны ціск, бо мала таго, што яна загнаная ў такі страшэнны гуманітарны момант, зараз утрымліваецца ў ІЧУ, дзе фактычна ад холаду яна не можа спаць. Бо ў судзе было бачна, што яна вельмі кепска выглядае. І фізічна было бачна, што яна стомленая, вельмі бляклы твар, сінякі пад вачыма. Бачна, што яна не спала некалькі сутак. Вельмі цяжка, калі вось такі псіхалагічны ціск ідзе, калі не пускаюць нікога на суд, калі яна бачыць усіх лукашыстаў, якія смяюцца з яе».

Паліна выказала недавер суду. Адмовіла БТ у здымцы. Судзіць мінулагодні Станіслаў Іванюценка. Маці пачала скандаліць, яе пусцілі ў судовую залу. Паліна паставіла ўмову, што адмовіцца ад судовага ўдзелу, калі не пусцяць тых, хто прыехаў да яе на суд. У выніку Паліну адвезлі ў Гомельскі абласны псіхіятрычны шпіталь, адкуль праз гадзіну прывезлі назад. Суд перанесены на сёння на 14.30.

Каментары1

  • Вольга
    15.10.2024
    Гестапаўцы дваццаць першага стагоддзя.

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →