Грамадства44

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона

Мінкульт стварыў спіс прадметаў культуры, якія зніклі падчас вайны.

Адноўлены Крыж Ефрасінні Полацкай. Фота: Wikimedia Commons

Пералік культурных каштоўнасцей, перамешчаных з тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і якія падлягаюць вяртанню, быў створаны па ініцыятыве Генпракуратуры.

У спіс уключылі 694 прадметы культуры. Сярод іх — іконы, карціны, кнігі, скульптуры, а таксама іншыя прадметы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

У пералік уключаны, напрыклад, згублены арыгінальны Крыж Ефрасінні Полацкай, выраблены ў 1161 годзе майстрам Лазарам Богшам.

Таксама Генпракуратура прапануе вярнуць у краіну слуцкія паясы, якія прызнаныя нацыянальнай рэліквіяй і гістарычным культурным сімвалам, — у Беларусі захаваліся адзінкавыя асобнікі і фрагменты такіх паясоў. Ёсць у пераліку і такія рэліквіі, як ключы Магілёва, сані Напалеона Банапарта і булава караля Жыгімонта III.

Спіс не канчатковы — Мінкульт працягне працу па ацэнцы і рэпатрыяцыі згубленых культурных рэліквій.

У Генпракуратуры лічаць, што прадметы знаходзяцца ў шэрагу замежных дзяржаў — у іх ліку называюцца ЗША, Ізраіль, Украіна, Польшча і іншыя. Прадметы культурнай спадчыны Беларусі могуць знаходзіцца як у музеях, так і прыватных калекцыях.

У 2024 годзе ў музеях, бібліятэках і архівах Беларусі арганізавана рэвізія, мэта якой выявіць страчаныя культурныя каштоўнасці перыяду Другой сусветнай.

У верасні 2024 года старшыня экспертнай групы прадставіў справаздачу аб выяўленні новых сямі тысяч экспанатаў з ліку культурных каштоўнасцяў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Паведамляецца, што Міністэрства замежных спраў арганізавала адпаведную працу па лініі міжнароднага супрацоўніцтва.

Каментары4

  • Прапанова.
    15.10.2024
    Падтрымліваю вяртанне нашых каштоўнасцяў у Беларусь. Яшчэ дакументы беларускай шляхты з Санкт-Пецярбурга няхай вернуць.
  • Андрон
    15.10.2024
    А сани 🛷 для Сани?
  • Андрон
    15.10.2024
    И Смоленск не забудьте!

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак1

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка перадаў у Нацыянальны музей Амана кнігі Францыска Скарыны

«У кватэры па стыку цячэ вада, а мне кажуць, што гэта не праблема». У Смалявічах два гады не могуць здаць дом на паўсотні кватэр1

«Найгоршы сцэнар для Расіі». Саудаўскі прынц адмовіўся ехаць да Пуціна на саміт БРІКС і прыгразіў абваліць нафту да $501

Француза асудзілі ў Расіі да 3 гадоў калоніі. Калісьці ён даваў інтэрв'ю «Нашай Ніве» і сустракаўся з Васкрасенскім1

Прызналі «экстрэмісцкім» чат мінскіх барыста. У ім амаль 1600 чалавек4

Што такое сезон «хоа-хоа-хоа»?3

Сербскі прэзідэнт падчас матча са Швейцарыяй разгарнуў аб'яднаны сцяг Сербіі і Расіі3

Маштабы кітайскага шпіянажу ашаламляюць заходнія ўрады — The Wall Street Journal3

У нацпарку «Прыпяцкі» знайшлі грыб, які падобны да карала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак1

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак

Галоўнае
Усе навіны →