У Беларусі здымуць абмежаванні па памеры пенсій для працуючых пенсіянераў. Адпаведную меру падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, распавёў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько, піша БелТА.
Прапанаваная навацыя была звязана з індывідуальным каэфіцыентам заробку (ІКЗ). Зараз для працуючых пенсіянераў звыш ІКЗ 1,3 пенсія не выплачваецца. Такім чынам, частка працуючых пенсіянераў губляла долю пенсійных выплат, хоць і атрымлівала пры гэтым заробак.
Цяпер жа гэта абмежаванне павінна быць знята.
«Сёння Лукашэнкам цалкам падтрымана ідэя, і мы чакаем выхаду ўказа, які цалкам здыме абмежаванні, якія датычацца пенсіі. Гэта значыць работнік, калі наймальнік яго захоўвае на працоўным месцы, будзе атрымліваць 100% сваёй сумленна заробленай пенсіі і плюс 100% — заробак», — заявіў журналістам старшыня ФПБ.
Каментары
Ты ці працуй, ці йдзі на пенсію. Навошта мейсцы маладзёнаў займаць? Старым ужо ня трэба грошы ні на машыну, ні на жытло, ні на дзяцей. Яны іх толькі махлярам аддаюць ды пад матрас хаваюць, дзе іх моль есьць.
Адныя страты для эканомікі і дэмаграфіі.