Свет33

Канада абвінаваціла Індыю ў арганізацыі сачэння і забойстваў на канадскай тэрыторыі

Канадскія СМІ расказалі дэталі рэзананснай справы, якая прывяла да масавых высылак дыпламатаў і істотнага пагаршэння адносін паміж дзвюма краінамі.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо і прэм'ер-міністр Індыі Нарэнда Модзі. Фота: Evan Vucci / AP

«Індыйскія ўлады маюць прамое дачыненне да адсочвання, ціску, шантажу і забойстваў сваіх палітычных апанентаў на тэрыторыі Канады, якія маюць канадскае грамадзянства. Гэта надзвычайная сітуацыя і прамая атака на нашых грамадзян», — заявіў камісар федэральнай паліцыі Канады Майк Дзюэм, перадае агенцтва CBC.

Ведамства інфармуе, што сабрала значную колькасць доказаў і сведчанняў «аб глыбокай злачыннай дзейнасці індыйскіх уладаў на тэрыторыі Канады», якая ажыццяўлялася праз індыйскіх дыпламатаў і чыноўнікаў у Канадзе. Сцвярджаецца, што яны збіралі даныя пра індыйскіх апазіцыянераў, прымушалі некаторых звычайных канадскіх грамадзян працаваць на індыйскія спецслужбы, праз пасярэднікаў умешваліся ў дэмакратычныя працэсы ў краіне, а таксама замаўлялі ў арганізаваных злачынных груповак ліквідацыю апанентаў індыйскіх уладаў, якія мелі канадскае грамадзянства.

Так, у мінулым годзе індыйскай выведкай быў застрэлены канадскі грамадзянін Хардып Сінгх Ніджар, лідар сікхскай абшчыны Канады і актывіст барацьбы за незалежнасць Халістана ад Індыі, адзначае канадская федэральная паліцыя. У Канадзе пражывае каля 770 тысяч сікхаў, частка з якіх выступае за стварэнне асобнай дзяржавы Халістан на тэрыторыі індыйскага штата Пенджаб. Індыйскія ўлады лічаць актывістаў незалежнасці Халістана пагрозай тэрытарыяльнай цэласнасці і нацыянальнай бяспецы краіны.

Рэзанансную справу пракаментаваў і канадскі прэм'ер-міністр Джасцін Трудо, які абвінаваціў урад Індыі ў арганізацыі забойстваў і іншых злачынстваў на тэрыторыі Канады.

«Мы ніколі не дапусцім сітуацыі, калі замежны ўрад будзе пагражаць нашым грамадзянам і забіваць іх на нашай зямлі. Відавочна, што ўрад Індыі зрабіў істотную памылку, лічачы, што можа беспакарана ладзіць у Канадзе забойствы, вымаганні або іншыя гвалтоўныя дзеянні. Гэта абсалютна непрымальна», — катэгарычна заявіў прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо.

На фоне гэтых заяў канадскі МЗС пастанавіў выслаць з краіны шэсць індыйскіх дыпламатаў, якія, па інфармацыі следства, маюць непасрэднае дачыненне да вышэйзгаданых злачынстваў. Улады Індыі ў адказ на гэта таксама выслалі шэсць канадскіх дыпламатаў. Перад гэтым Канада адклікала з Індыі звыш 40 сваіх дыпламатаў і спыніла дзейнасць сваіх консульстваў у буйных індыйскіх гарадах.

Індыйскі ўрад, у сваю чаргу, адмаўляе канадскія абвінавачванні і называе іх «недарэчнымі і неабгрунтаванымі», адзначаючы, што пакідае за сабой права рэагаваць на «недружалюбныя крокі» Канады.

Каментары3

  • Васіль
    15.10.2024
    Чаго ты "ніколі не дапусьціш"? Ты ужо дапусціў. З цябе, левака, і з тваёй Канады ўвесь свет смяецца.
  • Жвір
    15.10.2024
    Запаланілі Канаду індусамі, а цяпер вах-вах. :)
  • :
    15.10.2024
    Жвір , так, сваёй недальнабачнай палітыкай у Канадзе цяпер жыве некалькі мільёнаў індусаў, сярод якіх і знайшлі выканаўцу, сярод якіх таксама шмат і агентаў, якія працуюць на індусскі рэжым. А на НН тут нядоўна быў артыкул пра выбары ў Індыі пад загалоўкам “выбары ў самай вялікай дэмакратыі” (раўмова пра колькасць насельніцтва). Індыі і індусам яшчэ далёка да дэмакратыі.

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК10

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа14

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі33

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?35

Блогера Спірына не вызвалілі пасля сканчэння чатырохгадовага тэрміну4

Пара мяняць летнюю гуму. Колькі гэта каштуе цяпер?1

Памятаеце банду, якая ў балаклавах рабавала на трасах фуры? Вынік суда шакуе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК10

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Галоўнае
Усе навіны →