Свет11

Француза асудзілі ў Расіі да 3 гадоў калоніі. Калісьці ён даваў інтэрв'ю «Нашай Ніве» і сустракаўся з Васкрасенскім

Замаскварэцкі суд Масквы вынес прысуд грамадзяніну Францыі Ларану Вінацье па справе аб зборы звестак у галіне вайскова-тэхнічнай дзейнасці Расіі без рэгістрацыі «замежнага агента» (частка 3 артыкула 330.1 КК РФ). Яго асудзілі да трох гадоў калоніі.

Ларан Вінацье ў рэдакцыі «Нашай Нівы»

У сваёй прамове перад вынясеннем прысуду Вінацье, гаворачы па-руску, пацвердзіў, што прызнае віну, і папрасіў суддзю аб памілаванні, піша Associated Press.

Францыя раней заявіла, што Вінацье быў «адвольна затрыманы» расійскімі ўладамі, і запатрабавала яго неадкладнага вызвалення.

Вінацье — супрацоўнік Цэнтра гуманітарнага дыялогу, швейцарскай арганізацыі па пасрэдніцтве ў канфліктах. Яго супрацоўнікі працуюць у розных краінах свету і «рэгулярна сустракаюцца з шырокім колам афіцыйных асоб і экспертаў з мэтай прасоўвання намаганняў па прадухіленні, змякчэнні і ўрэгуляванні ўзброеных канфліктаў».

Дарэчы, пра кантакты з гэтым французам больш за тры гады таму, у пачатку лютага 2021 года паведамляў Юрый Васкрасенскі. Паводле паста ў ягоным блогу, ён нібыта «правёў перамовы з дарадцам цэнтра гуманітарнага дыялогу Ларанам Вінацье». Пра што была тая размова, падрабязней не паведамлялася.

У 2015 годзе Ларан Вінацье як журналіст наведваў рэдакцыю «Нашай Нівы» і нават даў нам эксклюзіўнае інтэрв'ю пра незаезджаныя месцы адпачынку ў Францыі, дзе можна спазнаць сапраўдную cuisine francaise.

Каментары1

  • Алесь
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка25

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць18

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных1

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →