Тэлеканал СТБ мае права на паказ міжнародных футбольных матчаў, якія праходзяць пад эгідай УЕФА. Пра гэта выданню tochka.by паведамілі ва УЕФА.
— Мы можам пацвердзіць, што і тэлеканалу СТБ, і анлайн-кінатэатру Okko належаць правы на паказ клубных спаборніцтваў пад эгідай УЕФА на тэрыторыі Беларусі, — гаворыцца ў паведамленні.
Журналісты звярнуліся па каментар да загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання СТБ Сяргея Тулупава. Ён пакуль не можа нічога сказаць пра магчымы паказ Лігі чэмпіёнаў на тэлеканале. Хоць і не адмаўляў такой магчымасці.
«На дадзены момант наш прыярытэт — паказ усіх шасці матчаў мінскага «Дынама» ў агульным групавым этапе Лігі канферэнцый. Гэта таксама тычыцца і нацыянальнай зборнай Беларусі ў Лізе нацый», — адзначыў Тулупаў.
На ўдакладняльнае пытанне пра магчымасць паказу Лігі чэмпіёнаў на стадыі плэй-оф ён адказу не даў.
Каментары