Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай
Днямі паведамлялася, што Цвярскі раённы суд Масквы арыштаваў на 15 сутак 32-гадовага Аляксандра Фралова, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля і абліў фарбай фасад Гістарычнага музея.
Дагэтуль, 30 верасня, мужчыну прызначылі 10 сутак арышту за тое, што ён пакінуў на вежы Крамля ля набярэжнай Масквы-ракі «надпіс з абвінавачаннем супрацоўнікаў спецслужбаў у згвалтаванні дзяўчынкі», які «хутка адмылі».
СМІ паведамлялі, што той затрыманы — беларус, якому ў студзені 2022 года суд Жлобінскага раёна прысудзіў паўтара года «хіміі» па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (арт. 342 КК). У лістападзе 2023 года ён выйшаў на свабоду.
Але высветлілася, што беларускі Фралоў — толькі поўны цёзка затрыманага ў Маскве, а не той жа самы чалавек.
Як паведамляе адзін з тэлеграм-каналаў беларускіх сілавікоў, Фралоў, які ўдарыў па сцяне Крамля, — грамадзянін Расіі і ўраджэнец Малдовы.
Каментары