Каментары да артыкула

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

  • +
    14.10.2024
    Сергей один из тех Людей коих редко встретишь в наше время. Помню ещё в 20-ом читал его историю тогда ещё на ВКонтакте. И далее человек просто поражал своей смелостью и последовательностью.
  • Нуль
    14.10.2024
    В Польше проверить зрение и подобрать очки можно практически в любом магазине оптики. Совсем не обязательно идти в медучреждение.
  • Валярынка
    14.10.2024
    Падкажыце калі ласка, для сям’і Сяргія быў арганізаваны збор Байсол. Шмат годных беларусаў і беларусак далучылася, і сума была сабраная большая, чым трэба. На жытло і акуляры для дзіцяці дакладна хопіць. Але пра гэту інфармацыю ні слова, ці перадалі сям’і грошы? І другое пытанне: чаму Сяргій не ідзе працаваць. Больш за паўгады тут, а пакуль толькі падпрацоўкі: клінінг усёй сям’ёй, а не так даўно катаў конскія шарыкі пры здымках у масоўцы. Але тут, на жаль, за такую дзейнасць не выжыць
  • Верагодная прычына
    15.10.2024
    Валярынка, напэўна без легалізацыі немагчыма афіцыйна працаваць? Яны зараз у працэсе легалізацыі знаходзяцца.
  • Пагуглю за вас
    15.10.2024
    Валярынка, на сайце Байсола ўсё ёсць. Сума сабраная на 287€ больш, чым планавалася.
    На прадукты на 9 чалавек на паўгады (эвакуацыя адбылася ў сярэдзіне красавіка, як раз паўгады назад) - 3500€ (па 2€ у дзень на чалавека).
    На адзенне, праезд, сувязь, посуд - 2500€ (па 46€ на чалавека ў месяц).
    На жыллё на паўгады 6000€ (па 1000€ на месяц). Толькі вось ніхто не хоча здаваць тое жыллё такое вялікай сям'і. І гэта праблема.
    І гэтак далей.
    Ну а хто пашкадаваў грошай дзецям, і лічыць, што яны там шыкуюць на 111€ ў месяц кожны (застаўшыся без усёй маёмасці, якую прыйшлося кінуць у Беларусі, і посуд, і адзенне, і тэлефоны, якія так і не аддала міліцыя), то паспрабуйце пачаць з нуля на такія грошы.

    Ад сябе скажу, заданаціць нажаль не магу і рэчы перадаць. Так што дзякуй усім добрым людзям, якія дапамагаюць гэтай сям'і. (І іншым простым беларусам, якія вымушаныя пакінуць Беларусь і не сядзяць на грантах, а выжываюць як могуць.)
  • Злобный вожык
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Цьху
    15.10.2024
    «Зашмат у вас дзяцей». Крывадушна і маральна не этычна так казаць. І гэтак адказваюць у рэлігійнай Польшчы сям’і ўцекачоў, якая вымушана была збягаць з Беларусі ад рэпрэсій, пакінуўшы там усё. Значыць нешта не так з вашай рэлігійна-набажнай Польшчай, бо сапраўдныя хрысціяне ніколі бы так не адказалі, а надварот бы ўсяляк дапамагалі шматдзетнай сям’і, што апынулася ў такой сітуацыі.
  • Мыш
    15.10.2024
    Праца яму трэба, гаспадары кватэр любяць умовы аб працы, асабліва na czas nieokreśliony. А так перастануць жыльцы плаціць са сваіх выпадковых падпрацовак, а на вуліцу ж не выганіш з малымі дзецьмі, вось і баяцца засяляць.
    Калі што, мы таксама з кучай дзяцей шукалі жытло.
  • Цьху
    15.10.2024
    Мыш, калі патрэбна нейкая даведка, то хай бы палякі так і казалі, тым болей хрысціянства вучыць казаць праўду і быць спагадлівым, дык не ж, яны кажуць «у вас зашмат дзяцей». Таму я і напісаў вышэй, што так казаць крывадушна і як мінімум не этычна. Лепей бы парадаваліся за такую прыгожую сям’ю і дзетак.
  • Mikołaj z Lublina
    15.10.2024
    У меня 6 детей, снимаем уже 7 лет у одного и того же хозяина. Советую сменить город, а то все в столицу хотят. Люблин на пример
  •