Вайна33

З надыходам лета Расія можа рыхтаваць новы буйны наступ

Расія рыхтуецца да новага буйнога наступу ўздоўж усёй лініі фронту, піша брытанскае выданне The Economist.

Зруйнаваная Кляшчэеўка. Фота: AP Photo / Alex Babenko

У артыкуле аўтары адзначаюць, што вясна прынесла на фронт некаторае прыпыненне баявых дзеянняў з-за немагчымасці тэхнікі прасоўвацца па вільготнай зямлі, пераказвае асноўнае «Украінская праўда».

«Але гэта не будзе доўжыцца доўга. З пераходам вясны ў лета ёсць асцярогі, што Расія пачне новы вялікі наступ, як гэта было летась. І няма ўпэўненасці, што Украіна здольная стрымаць яго гэтым разам. Менавіта таму ёй неабходна тэрмінова мабілізаваць больш войскаў і пабудаваць больш надзейную абарону на лініі фронту», — гаворыцца ў матэрыяле.

Аўтары таксама пішуць, што прамаруджванне з рашэннем перадачы неабходнай ваеннай дапамогі з боку ЗША і Еўропы ўяўляе рызыкі, паколькі Расія «можа прарваць недастатковыя абарончыя лініі Украіны».

«Аднак Украіна не можа проста вінаваціць сваіх хаўруснікаў. Яна таксама дапусціла памылкі. Адной з іх з'яўляецца яе правал у пытанні чалавечай сілы. Расія рыхтуецца да чарговай хвалі мабілізацыі з мэтай наступнага вялікага наступу. Тэрарыстычны напад на маскоўскую канцэртную залу 22 сакавіка можа напраўду палегчыць гэтую задачу для Уладзіміра Пуціна, які выкарыстоўвае яе для таго, каб заявіць, што Расія павінна быць моцнай перад тварам крыважэрных ворагаў», — пішацца ў артыкуле.

Адзначаецца, што Украіна «вельмі спазнілася з умацаваннем уласных абарончых пазіцый», а «ўрад усё яшчэ марыць аб новым контрнаступленні і баіцца думкі, што цяперашняя лінія фронту можа ператварыцца ў нешта накшталт мяжы».

«Думка пра тое, што гэтая лінія можа стаць асновай для будучых мірных перамоваў, — гэта менавіта тое, чаго спадар Зяленскі хацеў бы пазбегнуць. Але небяспека цяпер настолькі вялікая, што гэта найменш дрэнны варыянт», — піша The Economist.

Каментары3

  • Кока
    28.03.2024
    Будет крупное наступление на Харьков
  • Рэчаіснасьць
    28.03.2024
    Пераклад праплачанага маскальскага артыкула. У рашкі няма арміі для наступу, а мабілізацыю яны таксама не праводзілі, бо праблема ўжо знайсьці дурняў, якія б хацелі дохнуць невядома за што. Толькі з дапамогай падобных укідаў у іх і застаецца надзея нешта зьмяніць на сваю карысьць
  • FF
    29.03.2024
    З наступленнем лета Расея рыхтуе новы буйны аральны секс
    Толькі не факт, што яна здолее праглынуць настолькі буйны...

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →