Спорт

Беларускі баскетбольны клуб толькі ў 35-м матчы здабыў першую перамогу

«Такая доўгачаканая… ПЕРАМОГА!», — не хаваюць эмоцый у тэлеграм-канале баскетбольнага клуба «Мінск», які сёння ў матчы расійскай Лігі ВТБ перамог казахстанскую «Астану» з лікам 60:58. Чакаць гэтай перамогі сапраўды давялося доўга. 

Фота: minskbasket.by

Дагэтуль «Мінск» стабільна толькі прайграваў, і ягоная серыя атрыманых запар паражэнняў дасягнула 34 матчаў. Цяпер нарэшце яе ўдалося спыніць, хоць было гэта і нялёгка: апошнюю чвэрць матча супернікі выйгралі ў перавагай у 8 ачкоў. Але зробленага папярэдняга запасу ўсё ж хапіла, каб такі давесці сустрэчу да перамогі.

Цяпер колькасць пераможных матчаў для «Мінска» ў сёлетнім сезоне Лігі дасягнула запаветных 3%.

«Мінск» і «Астана» цяпер, дарэчы, адзіныя нерасійскія клубы, якія засталіся гуляць у расійскай Лізе ВТБ, якая задумвалася як міжнародная і ў якой раней сапраўды гулялі і нават перамагалі моцныя клубы з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. 

Раней беларускі клуб, дарэчы, меў адметную беларускамоўную назву «Цмокі-Мінск», але ў 2022 годзе памяняў яе на банальны «Мінск».

Каментары

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў28

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў28

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →