У Нямеччыне судзяць жанчыну, якая 30 гадоў крала тавары з крамаў. «Улоў» склаў 20 тон
Кошт усіх выкрадзеных рэчаў складае амаль паўмільёна еўра.
47-гадовая Грыт В. з Дэсау за апошнія 30 гадоў скрала з крам столькі тавараў, што запоўніла імі ўсю кватэру і падвальнае памяшканне. Яна захоўвала рэчы ў 1700 скрынках, мяшках і сумках, а агульная вага скрадзеных тавараў склала больш за 20 тон, піша Bild.
Па папярэдніх падліках, кошт усіх выкрадзеных рэчаў складае амаль паўмільёна еўра.
Характэрна, што Грыт В. нават не вымала большасць выкрадзеных рэчаў са спакаванага. Мяркуючы па ўсім, яны былі ёй не патрэбныя.
Для таго, каб вывезці рэчы, знойдзеныя ў яе дома, паліцыі прыйшлося выклікаць грузавы аўтамабіль, які здзейсніў некалькі рэйсаў.
Пракуратура налічыла ў дзеяннях Грыт В. 141 крымінальнае злачынства. Жанчына крала інструменты, адзенне, цацкі, пыласосы, лекі і нават насенне, якімі пасля ніяк не карысталася.
Аб першых злачынствах Грыт В. стала вядома яшчэ ў 2019 годзе, калі крама DIY падала заяву аб крадзяжы тавараў на 1 000 еўра.
Абвінавачаная жыве адна, у яе няма ні мужа, ні дзяцей. Пры гэтым Грыт В. ніколі не спрабавала перапрадаць выкрадзеныя рэчы і проста складзіравала іх у кватэры і ў падвале.
Паводле папярэдняй версіі, жанчына пакутуе на паталагічны абсесіўна-кампульсіўны разлад.
Суд разгледзіць пытанне аб адпраўцы падсуднай у спецыялізаваную псіхіятрычную ўстанову.
Каментары