Усяго патроху88

Джорджа Мелоні патрабуе 100 тысяч еўра кампенсацыі за парнаграфічны дыпфэйк з яе ўдзелам

Прэмʼер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні запатрабавала 100 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі за публікацыю порна-роліка з удзелам яе дыпфэйка, паведамляе Бі-бі-сі.

Прэмʼер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні. Фота: Massimo Di Vita / Archivio Massimo Di Vita / Mondadori Portfolio via Getty Images 

Мелоні патрабуе кампенсацыі ад 40-гадовага мужчыны і яго 73-гадовага бацькі. Мяркуецца, што яны выклалі на амерыканскі порнасайт дыпфэйкавыя парнаграфічныя відэаролікі, на якіх нібыта — прэмʼер-міністарка Італіі. Відэа сабралі мільёны праглядаў. Гэта адбылося ў 2020 годзе, за два гады да таго, як Мэлоні заняла пасаду прэмʼер-міністра Італіі.

Абодвух мужчын вінавацяць у паклёпе. Згодна з італьянскім заканадаўствам, некаторыя справы аб паклёпе могуць быць крымінальнымі і цягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Чакаецца, што Мелоні дасць паказанні па гэтай справе ў судзе Сардзініі 2 ліпеня.

У выпадку прысуджэння ёй кампенсацыі ў 100 тысяч еўра Мелоні паабяцала ахвяраваць гэтыя грошы ў фонд жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Адвакат прэмʼер-міністаркі назваў пазоў «сімвалічным», закліканым «паслаць сігнал жанчынам, якія сталі ахвярамі такога роду злоўжывання ўладай, не баяцца вылучаць абвінавачанні».

Дыпфэйкі — гэта фота ці відэа, на якіх твар аднаго чалавека змяшчаецца на цела іншага з дапамогай лічбавай апрацоўкі.

Нядаўна Еўрапарламент ухваліў першы ў свеце закон аб рэгуляванні сістэм штучнага інтэлекту. Згодна з дакументам, самі па сабе дыпфэйкі не лічацца незаконнымі. Аднак іх стваральнікаў абавязалі выразна пазначаць, што выявы, відэа ці аўдыя згенераваны нейрасеткой.

Каментары8

  • leha
    21.03.2024
    а можа без такого ПР'а яна і прэм'ерам бы не стала 😁
    трэба паглядзець
  • leha
    21.03.2024
    а і яшчэ: калі гэта дыпфэйк, дык усё-ж напэўна не "з яе удзелам". а калі з яе ўдзелам, то ўжо і не фейк. магчыма проста дып..
  • бабруйчанін
    21.03.2024
    Нейкая заканадауства пад " цікітокі" інстаграмы іньшыя хтелеграмы патрэбна падводзіць.Ці на уладальнікау як смі ці на " карєспандзентау" і ніякай аНананімнасці...Усе празрыста адпавядальна эурапейскаштоуна..Кітайцы ні пажадаюць пазбавіцца у Штатах забараніць ..Слоусвабода кажыце?)) Рожаадказнасць як супрацьвага..

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст1

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Усе навіны →
Усе навіны

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара12

Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі загінуў адзін палесцінец і пацярпелі двое ізраільцян7

Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт

Што вядома пра Вячаслава Папшо — блогера «Жыве», які паехаў у Беларусь і быў арыштаваны14

Іран запусціў 180 балістычных ракет па Ізраілі. Іх ізноў пашчоўкалі30

Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя паказчыкі для эканомікі і фінансаў на 2025 год1

«Памыў машыну, праз 30 хвілін яна зноў у пыле». Да Беларусі такі дабраўся прыкаспійскі пыл3

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай Прэміі Ежы Гедройця. Хто трапіў у выніковую шасцёрку?2

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — тэрыторыі ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст1

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Галоўнае
Усе навіны →