Яшчэ адзін гулец з чэмпіянату Беларусі можа перайсці ў топ-чэмпіянат
20-гадовы сенегальскі абаронца БАТЭ Сідзі Банэ блізкі да пераходу ў французскі «Ланс». Сума трансферу складзе прыкладна 300 тысяч даляраў, піша тэлеграм-канал «Ухо».
Гульцу было прапанавана падоўжыць дзеючае да канца года пагадненне з павелічэннем заробку, на што той адказаў адмовай.
У мінулым сезоне футбаліст правёў 15 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў тры мячы. Увосень быў блізкі да пераходу ў «Аль-Джазіру» з ААЭ, аднак не склалася.
«Ланс» цяпер знаходзіцца на 6-м месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Францыі, на чатыры балы адстаючы ад трэцяга месца.
Улетку ў клуб перайшоў узбек Абдукадзір Хусанаў, які правёў за клуб 13 гульняў у розных турнірах («Ланс» гуляў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў).
Каментары