Судом Маскоўскага раёна быў вынесены прысуд 76-гадоваму пенсіянеру. Паводле матэрыялаў справы, мужчына з 2003 па 2020 год здзяйсняў несумленныя здзелкі з чужымі кватэрамі.
Ён шукаў па Мінску адзінокіх аматараў алкаголю, якія маюць ва ўласнасці жыллё, прадстаўляўся рыэлтарам, пераконваў, што дапаможа з пагашэннем даўгоў, абяцаў выгадна памяняць жытло на меншае з даплатай.
Але выкарыстоўваючы недасведчанасць у пытаннях кошту жылых памяшканняў, здзяйснення здзелак з нерухомасцю пад маркай аказання рыэлтарскіх паслуг набываў жытло на вельмі нявыгадных для прадаўцоў умовах. Паводле справы, мужчына загадзя не меў намеру выканаць прынятыя на сябе абавязацельствы.
У выніку перапісваў кватэры на сябе, перадаючы ўласнікам нязначныя сумы. Такім чынам ён пакінуў без кватэр восем чалавек.
Судзілі мужчыну па частцы 4 артыкула 209 «Махлярства, учыненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры». На судзе ён сваю віну не прызнаў.
У выніку для мужчыны 1948 года нараджэння прыгавор аказаўся суровым: сем гадоў у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама прызначылі штраф у 300 базавых велічыняў (гэта 12 000 рублёў). Двум пацярпелым ён павінен выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 5000 рублёў.
Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Каментары