Грамадства

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

Завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Рудэнкі, кіраўніка кампаніі «Студыя граніту RG» (былы «Рытуал Граніт»). Следства ўстанавіла, што ён падмануў больш за 700 чалавек на 4,5 мільёна рублёў. 

З 2017 года кампанія Сяргея Рудэнкі займалася вырабам помнікаў і добраўпарадкаваннем месцаў пахавання.

Паводле СК, «у пачатку 2022 года мужчына вырашыў ажыццявіць злачынную схему і зарабіць на гора людзей» і стаў працаваць па прынцыпе фінансавай піраміды. Следчыя таксама высветлілі, што Рудэнка пераводзіў грошы з беларускай фірмы на падкантрольныя рахункі замежнай арганізацыі. 

У якасці абавязковай умовы — перадаплата на разліковы рахунак да 70%. Пры гэтым вытворчая дзейнасць прадпрыемства ў Беларусі была спынена: работнікі, якія ажыццяўляюць выраб помнікаў, звольнены, закуп матэрыялаў зусім не ажыццяўляўся.

Падчас расследавання ўстаноўлена, што Рудэнка падмануў 706 беларусаў, а сума шкоды перавысіла 4,5 мільёна рублёў.

Следчыя ва ўзаемадзеянні з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь наклалі арышт на маёмасць бізнесмена. Сярод арыштаванага: 5 аўтамабіляў, 3 кватэры, загарадны дом, вытворчыя будынкі і збудаванні, а таксама дарагое абсталяванне на агульную суму больш за 6 мільёнаў рублёў. Гэта дасць магчымасць забяспечыць кампенсацыю прычыненай шкоды. 

Рудэнку завочна прад'яўлена абвінавачанне па ч. 4 ст. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры). 

Паводле СК, следчыя неаднаразова накіроўвалі просьбы аб аказанні прававой дапамогі ў краіны, дзе хаваецца Рудэнка. «Нягледзячы на ​​сотні ашуканых людзей, кампетэнтныя органы заходніх краін дасылалі толькі адпіскі, спасылаючыся на тое, што крымінальны пераслед Рудэнкі палітызаваны», — сцвярджае СК. 

Каментары

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопцу, якога ў СІЗА збіў сын Кадырава, далі велізарны тэрмін за дзяржздраду5

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед10

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў5

«Новая эра супрацоўніцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ3

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →