Грамадства11

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой

Тэлеграм-канал «Мінск і мінчанін» звярнуў увагу на пакінутае акно, што знаходзіцца над аркамі дома па праспекце Незалежнасці, 23 — у самым цэнтры сталіцы. Сакрэт загадкавага акна раскрыла газета «Вячэрні Мінск».

Блогер Дзяніс Блішч падчас прагулак па Мінску выявіў побач з праспектам Незалежнасці незвычайнае акно, што хавае нейкае памяшканне. Пакой за акном здаецца пакінутым, пры гэтым акно заўсёды было адчынена. Каб высветліць прызначэнне пакоя ці кватэры, краязнаўца вывучаў пад'езд, але на белых дзвярах не было ніякіх апазнавальных знакаў.

Адказ на таямніцу дала газета «Вячэрні Мінск» у нумары за 21−27 лістапада. Так, жыхарка таго самага 10-га пад'езда распавяла, што памяшканне выкарыстоўвалася дворнікамі для гаспадарчых патрэб:

− Яно вельмі маленькае, у глыбіню, можа, метраў 4, а плошча ўсяго 8−9 квадратных метраў. Памятаю, у ім трымалі рыштунак, яшчэ з левага боку быў умывальнік, прыбіральшчыкі набіралі ваду. Брудную, дарэчы, насілі выліваць на вуліцу. Пасля распаду СССР пакой арандавалі пад офісы. Цяпер ён пустуе. Лепей бы нам, жыхарам, у карыстанне аддалі, можна было б захоўваць веласіпеды, каляскі.

Цяпер памяшканне знаходзіцца ў падпарадкаванні ЖЭУ №3 Цэнтральнага раёна.

Каментары1

  • Жвір
    26.11.2024
    Ха! Таемны. :) Я даўно ведаў тую таямніцу. Дворніцкі пакой там быў ад пачатку 60-х. А раней там быў пакой вартавога. Дом праектаваўся яшчэ за Сталіным, у арках прадугледжваліся вялізныя брамы, паміж імі было службовае памяшканьне вартавога, дзе ён знаходзіўся ўдзень, а вышэй - памяшканьне, дзе ён мог адпачыць уначы. А ў распараджэньні дворнікаў памяшканьні патрапілі па сталінскім часе.

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна4

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы4

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна4

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →