Свет1515

Маск здзівіўся, чаму пасля распаду Арганізацыі Варшаўскай дамовы не распускаюць НАТА. Яму адказалі

Ілан Маск працягвае здзіўляць сваімі заявамі: гэтым разам ён абурыўся, чаму не расфармавалі НАТА пасля знікнення Арганізацыі Варшаўскай дамовы. Найбольш яскравы адказ яму даў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч. 

Ілан Маск. Фота: AP Photo / Kirsty Wigglesworth, Pool

«Мне заўсёды было цікава, чаму НАТА працягвае існаваць, нягледзячы на тое, што яе закляты вораг і прычына стварэння — Арганізацыя Варшаўскай дамовы — спыніла сваё дзеянне», — напісаў Маск.

Так ён пракаментаваў пост прадпрымальніка Дэвіда Сакса, які заявіў, што пасля распаду Савецкага Саюза НАТА «сутыкнулася з экзістэнцыяльным крызісам, і замест таго, каб расфармавацца, прыдумала новую місію: пашырыцца».

У каментарах Маску ўказалі, што НАТА была створана да Арганізацыя Варшаўскай дамовы.

А яшчэ яму адказаў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч.

«Дарагі Ілан, прычына, па якой НАТА была заснавана, існуе і будзе існаваць вечна, — гэта Расея і іншыя ворагі вольнага свету», — напісаў ён.

Каментары15

  • Так
    03.03.2024
    На НН нешта надта любяць навіны пра Маска, але вядома, у адпаведным ключы. А чаму напрыклад не напісалі пра скандал з Google, у дачыненне якога Маск выказаўся пра антыбелы расізм і многія яго падтрымалі. Справа ж вельмі гучная.

    Пры аказіі можна было б таксама патлумачыць пра апошні "скандал" з выказваннем Трампа пра НАТА і паказаць, якія дзяржавы датрымліваліся дамовы плаціць 2% ВУП на абарону, а якія не.
  • Кастусь
    03.03.2024
    ну вот взять Маска - ну не дурак ведь. Но и умным не назовешь
  • Джэк Віленскі
    03.03.2024
    Іван Маскаў гэта карысны ідыёт крамля. Гэтага блазана, што латэнтна сімпатызуе крамлю, пасадзілі бы ў турму ў Расеі яшчэ пасля ўгоды з PayPal. А ў свабодным свеце ён можа спакойна весці бізнес і выказвацца на любыя тэмы. Такое адчуванне, што ён гэтага не разумее. Мабыць ужыванне нейкіх сродкаў уплывае на яго кагнітыўныя функцыі

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →