У Гродне па «экстрэмісцкім» адміністрацыйным артыкуле судзяць вядомага рэжысёра
У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Алега Жугжду. Верагодна, гэта галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек — яго прозвішча даволі рэдкае, піша Hrodna.life.
Працэс па арт.19.11 ч.2 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пройдзе 26 лістапада. Суддзя — Наталля Горбач.
Жугжда — ураджэнец Вільні. У Гродзенскім абласным тэатры лялек з 2000 года. Лаўрэат і дыпламант міжнародных фестываляў.
Мае мноства рэгалій — нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальны анёлак» — «За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек». Узнагароджаны таксама медалём Скарыны, прэміяй імя Дубко як «Рэжысёр года», мае званне «Чалавек года Гродзеншчыны 2014», Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Каментары