Суд пачнецца 11 сакавіка.
Былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» затрымалі ў жніўні 2023 года. Спачатку была інфармацыя, што яе абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі». У выніку судзіць яе будуць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Справу ў закрытым рэжыме пачне разглядаць Віцебскі абласны суд 11 сакавіка. Суд будзе весці суддзя Галіна Бондал, піша «Вясна».
Нагадаем, Вольга адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, але была звольнена праз выказванне сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх — 75 запар.
Адрас для грашовых пераводаў, пасылак і тэлеграм: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава
Каментары