Усяго патроху1010

«У яе вельмі мудры погляд». У мінскім гатэлі паселяць экзатычную птушку

Стала вядома, што ў Мінску ў гатэлі «Еўропа» паселіцца белая палярная сава. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі.

Фота: rsti.by

Адзначаецца, што гэта будзе адзіны жыхар названай гасцініцы, размешчанай у цэнтры Мінска, які будзе афіцыйна прапісаны па яе адрасе. Таксама гаворыцца, што на пастаяннае месца жыхарства ў гатэль «Еўропа» белая палярная сава пераедзе ўжо 5 сакавіка, да моманту адкрыцця рэстарана 1884 D'europe, дзе будзе сустракаць гасцей.

«Яна як велізарнае белае воблака — вельмі рэдкі від», — адзначыў дырэктар гатэля Дзмітрый Купрыянюк.

Паводле яго, саве заводзяць пашпарт. Таксама яна праходзіць ветэрынарны кантроль і неабходныя камісіі. Акрамя таго, птушку рэгіструюць на пастаяннае месца жыхарства ў гатэлі.

Дырэктар удакладніў, што клетку для савы падрыхтавалі па ўсіх міжнародных стандартах. Ён дадаў, што было заключана пагадненне з мінскім заапаркам на абслугоўванне птушкі.

«За ёй будуць даглядаць і прадстаўнікі заапарку, і нашы супрацоўнікі, якія пройдуць спецыяльнае навучанне», — адзначыў ён. А таксама растлумачыў, чаму для прэзентацыі гасцініцы выбралі менавіта гэтую птушку.

«Чаму менавіта сава? Акрамя таго, што яна доўгажыхар, у яе вельмі мудры погляд».

Увогуле ж рэстаран «1884 D'europe» мае вылучацца не толькі савой і назвай на французскі манер, але і асаблівым інтэр'ерам. У яго афармленні выразна прасочваецца стылістычны ўплыў Францыі XIX стагоддзя. Цэнтрам увагі стане аўтэнтычная люстра, набытая праз калекцыянера. Яна сотню гадоў упрыгожвала адзін з французскіх замкаў, а цяпер будзе ўзвышацца ва ўваходнай групе рэстарана.

Каментары10

  • Олег
    27.02.2024
    [Рэд. выдалена]
  • общество защиты прав сов
    27.02.2024
    ну. і ўсякая п'янь будзе лезці да яе фатаграфавацца
  • сава
    27.02.2024
    [Рэд. выдалена]

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

Тыль Швайгер расказаў, у якім жанры зняў бы фільм пра Беларусь. Вы здзівіцеся11

Мігрант на беларуска-польскай мяжы схаваўся за прыбіральняй. Але не ўлічыў адзін нюанс ВІДЭА2

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы12

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →