Грамадства44

Беларуская чыгунка дала парадаксальны адказ, чаму англійская мова знікла з галоўнага вакзала краіны

Раней Беларуская чыгунка сцвярджала іншае.

Залепленыя ізастужкай надпісы па-англійску на чыгуначным вакзале Мінска. Фота: Blizko.by

У сярэдзіне студзеня мінскі чыгуначны вакзал пазбавіўся ад англійскай мовы на інфармацыйных табло з дапамогай ізастужкі. Такім спосабам выправілі ўсе электронныя табло ў абодвух падземных пераходах пад пуцямі, а таксама на саміх платформах з цягнікамі. На дзясятках табло не засталося ніводнага слоўца па-англійску.

Тады начальнік чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі» Аляксандр Дрожжа блытана патлумачыў гэта складанасцямі ў замене табло, на якіх быццам былі дапушчаны памылкі пры вырабе:

«Замена апошніх [табло] у наш час немагчымая па тэхналагічных прычынах, звязаных з нізкай тэмпературай вонкавага паветра. У сувязі з гэтым прынята часовае рашэнне па заклейванні інфармацыі на такіх табло. Пасля ўсталявання станоўчай тэмпературы вонкавага паветра канструкцыі будуць заменены».

Беларусы вырашылі ўдакладніць, а як жа цяпер арыентавацца замежнікам, якія прыбываюць у Беларусь, у тым ліку з заходніх краін па бязвізе, і якія не ведаюць ні беларускай, ні рускай моў.

Беларуская чыгунка за подпісам намесніка начальніка Андрэя Якабсона дала парадаксальны адказ:

«Чыгуначны вакзал не з'яўляецца турыстычнай славутасцю і выкарыстанне замежных моў для інфармавання грамадзян на ўказаным аб'екце не абавязковае».

Замест гэтага замежнікам прапаноўваюць арыентавацца з дапамогай тэхнічных сродкаў (інфармацыйных табло), на якіх няма замежных моў, піктаграм, інфармацыйных схем, мабільных прылад з адпаведным дадаткам ці звяртацца ў кантакт-цэнтр і да персанала вакзала, які таксама можа не ведаць ніякіх моў, бо «не абавязкова». 

Пазбавіцца ад лацінкі на паказальніках і інфармацыйных стэндах ураду даручыў Аляксандр Лукашэнка ў верасні 2023 года. Ён запатрабаваў выкарыстоўваць толькі дзяржаўныя мовы. Праз некалькі дзён кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў заявіў, што таблічкі ў горадзе заменяць.

З аднаго боку беларускія ўлады, як і любыя іншыя, вельмі зацікаўлены ў замежных турыстах, якія б прывезлі і патрацілі тут свае грошы. Нават у час, калі адносіны з заходнімі суседзямі носяць адкрыта варожы характар, для грамадзян гэтых краін захоўваецца бязвізавы ўезд у Беларусь. З іншага боку, беларускі рэжым робіць усё, каб адпудзіць сваімі норавамі і дзівацтвамі ўсіх, хто хацеў бы прыехаць у краіну.

Тое, што ў Беларусі нават вакзалы, якія заўсёды з'яўляюцца месцам найвышэйшай канцэнтрацыі замежных турыстаў, прызнаюцца «не турыстычнымі» — нонсэнс для ўсяго свету. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Сымон
    19.02.2024
    Чыгуначны вакзал не з'яўляецца турыстычнай славутасцю і выкарыстанне замежных моў для інфармавання грамадзян на ўказанным аб'екце не абавязкова

    Здаецца што лукашысты нават не разумеюць, наколькі абсурдна звонку выглядаюць іхныя адпіскі
  • авпвап
    19.02.2024
    мАжаце звярнуцца ў міністэрствЕ, а мАжаце не звярнуцца...
  • Невукі
    19.02.2024
    Google translate!

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь95

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі1

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь95

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →