Завуча з Бярозаўкі звольнілі пасля затрымання за «экстрэмісцкія падпіскі»
Ала Чуйко была ў камісіі на рэферэндуме 2022 г. і яе збіраліся паставіць у камісію 25 лютага 2024 г. на выбары дэпутатаў.
Але калі яе пачалі правяраць на лаяльнасць рэжыму і падпіскі ў сацсетках, то знайшлі падпіскі на дэмакратычныя каналы і затрымалі 30 студзеня 2024 г.
Жанчыне далі штраф 30 базавых (1200 рублёў) за захоўванне і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе тэлеграм-канал «Затрыманні і суды ў Лідзе».
Каментары