Здароўе55

Вучоныя выявілі новага ключавога гульца, які ўплывае на прывыканне да алкаголю

Новае адкрыццё вучоных можа прывесці да з'яўлення эфектыўных фармакалагічных метадаў лячэння алкагалізму. І для гэтага не патрэбен будзе гіпноз. Распавядаем, у чым сутнасць.

Праблема алкагалізму застаецца адной з галоўных для чалавецтва. Ва ўсім свеце ў выніку злоўжывання алкаголем кожны год памірае 3 мільёны чалавек, што складае 5,3% усіх выпадкаў смерці.

Дыягназ «сіндром залежнасці ад алкаголю», па інфармацыі РНПЦ псіхічнага здароўя Беларусі, на канец 2023 года пастаўлены 145 тысячам беларусаў. Па смяротнасці ад алкаголю Беларусь па рэйтынгу арганізацыі World Life Expectancy знаходзіцца на першым месцы, абагнаўшы Манголію і Расію.

Нягледзячы на сваю распаўсюджанасць, гэта хвароба часта не лечыцца належным чынам. У цяперашні час даступныя толькі тры адносна эфектыўныя медыкаментозныя метады лячэння.

Даказана, што хранічнае ўздзеянне алкаголю выклікае глыбокую нейраадаптацыю ў пэўных зонах мозгу, уключаючы ключавыя нейратрансмітары стрэсу, што ў канчатковым выніку выклікае змены ў арганізме, якія падтрымліваюць празмернае ўжыванне алкаголю.

Вырашальную ролю ў рэакцыі на стрэс, а таксама ў хранічным паталагічным ужыванні алкаголю адыгрывае зона мозгу, вядомая як «ядро ложа тэрмінальнай палоскі» (BNST).

Вучоныя з Бостанскага ўніверсітэта здолелі выявіць, што ў злоўжыванні алкаголем удзельнічае поліпептыд-актыватар гіпофізарнай адэнілатцыклазы РАСАР. Адначасова ён аказвае ўздзеянне на BNST.

Вучоныя выкарысталі эксперыментальную мадэль інтэнсіўнага перыядычнага ўжывання алкаголю. Яны заўважылі, што ў перыяды адмаўлення ад яго ўжывання гэтая мадэль дэманстравала павышаны ўзровень РАСАР у ядры ложа тэрмінальнай палоскі.

Падобнае павелічэнне назіралася і адносна іншага пептыду CGRP, звязанага з генам кальцытаніну, які цесна звязаны з РАСАР. Да гэтага было вядома, што абодва гэтыя пептыды ўдзельнічаюць у стрэсе, а таксама ў адчувальнасці арганізму да болю. А вось іх роля ў алкагольнай залежнасці вывучаная менш.

Вучоныя паспрабавалі выкарыстаць вірус для блакавання нервовых шляхоў, якія ўтрымліваюць РАСАР, каб перашкодзіць яго ўздзеянню на BNST. У выніку назіралася рэзкае зніжэнне спажывання цяжкога этанолу.

Такім чынам вучоныя знайшлі ключавога гульца, які ўскосна выклікае прывыканне да алкаголю. Яны спадзяюцца, што гэтае адкрыццё дапаможа ў распрацоўцы новых фармакалагічных метадаў лячэння.

Чытайце яшчэ:

Як алкаголь уплывае на жывот і чаму ад алкаголю стул становіцца дзіўным?

Чаму ад чырвонага віна баліць галава? Нарэшце стала ясна

У Беларусі зробяць вакцыну ад алкагалізму? Спыталі меркаванне нарколага

Чаму некаторыя людзі адчуваюць большую трывогу пасля ўжывання алкаголю, чым іншыя

Каментары5

  • Калматы Вожык
    07.02.2024
    Па смяротнасці ад алкаголю Беларусь па рэйтынгу арганізацыі World Life Expectancy знаходзіцца на першым месцы, абагнаўшы Манголію і Расію.

    Не, каб у чым дадатным была заўважная Беларусь, ну, напрыклад, у вырошчванні бульбы! Дык бульбу тую мы экспартуем з Украіны, ва ўсялякім разе да пачатку вайны. Ну, не можам мы нават для сябе вырасціць дастаткова бульбы.
    Ды, і наогул пытаннечка: З чаго робяць тую гарэлку? Раней бровары былі ў кожным маёнтку. Цяпер бровараў няма ад слова --  зусім! Дык чым тады травяцца людзі, што аж 1-е месца займаем? Ды па-просту людзі п'юць нафту, дакладней спірт, які зроблены з расейскай нафты!
  • Жвір
    07.02.2024
    Калматы Вожык, чарнілам труцяцца, самым дасяжным і танным. І рознымі, асабліва падфарбаванымі, гарэлкамі. Увогуле, беларускія алкагольныя вырабы збольшага ўсе цяпер безальтэрнатыўнае лайно, на якім дзяржава робіць грошы. Нават "Дикая утка", плацінавая (Брест цісьне), зкурвілася ўшчэнт, а то была адзіная гарэлка на звычайным, усімдасяжным рынку, якую шчэ можна было спажываць, пры нагодзе.
  • галюциногенные на подоконнике одного завотделением грибы
    07.02.2024
    есть знакомый психиатр, который лечит от всех зависимостей (которыми обладает прежде всего сам)) оборщайтесь)
    выписал сам себе рецепт на завтра на антидепрессант, но что-то как-то в аптеке нашей сегодня не был удовлетворен)

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»1

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына падабрала забыты букет з ружаў, выкінула яго ў сметніцу і атрымала крыміналку

Лукашэнка: Ніякі Асад не дыктатар. Ён лячыў людзей, ніколі нікога не забіваў33

Адбыўся ператрус у мінскім рэкламным агенцтве AdPlanes

У Мінску і Гродне можна ўзяць жывую ялінку на святы ў арэнду. Колькі гэта каштуе?2

Беларуска ўпала з чацвёртага паверха гатэля ў Тайландзе і атрымала цяжкія траўмы

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі21

Выйшаў на волю ліванец-хрысціянін, які правёў у турмах Асада 33 гады. Яго выкралі сірыйскія вайскоўцы5

«Усе будуць хадзіць «качкай», пакуль у цябе мазгоў не дадасца». Беларусы расказалі, як яны ці іх дзеці падвяргаліся булінгу1

Камуніст Сыранкоў пахваліўся, што сабраў 170 тысяч подпісаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»1

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →