Здароўе1111

Чаму ад чырвонага віна баліць галава? Нарэшце стала ясна

Даследчыкі мяркуюць, што яны высветлілі, чаму ў некаторых людзей пасля чырвонага віна баліць галава — а пасля іншых алкагольных напояў не.

Фота: vecteezy

Даўно не сакрэт, што ўжыванне алкаголю можа выклікаць галаўны боль. Але галаўныя болі ад чырвонага віна, здаецца, з'яўляюцца асаблівым феноменам, які не мае простага тлумачэння.

Некаторыя эксперты мяркуюць, што гэта можа быць звязана з лішкам у вінаграднай скурцы гістаміну (арганічнага азоцістага злучэння, якое павялічвае пранікальнасць капіляраў). Іншыя мяркуюць, што вінаватая вялікая колькасць танінаў (яны надаюць віну характэрную даўкасць) або сульфітаў (натуральны кансервант і вынік жыццядзейнасці дрожджаў, якія зброджваюць цукар у віне ў алкаголь). 

Аўтары новага даследавання, апублікаванага ў панядзелак у Scientific Reports, знайшлі новага падазраванага: флаваноід кверцэцін (quercetin).

Флаваноіды — гэта пажыўныя рэчывы, шырока распаўсюджаныя ў ежы і напоях расліннага паходжання Іх шмат у цэдры цытрусавых, цыбулі, зялёным чаі, чырвоных вінах, піве цёмных гатункаў, абляпісе. Яны могуць мець патэнцыйную карысць для здароўя, бо валодаюць сярод іншага антыаксідантнымі і антымікробнымі ўласцівасцямі. Дык чаму пад падазрэнне трапілі менавіта яны? Каб зразумець, трохі паглыбімся ў біялогію.

Некаторыя людзі, асабліва азіяцкага паходжання, схільныя да пачырванення скуры і іншых сімптомаў пасля ўжывання адносна невялікай колькасці алкаголю. Звычайна гэта адбываецца з-за наяўнасці варыянта пэўных генаў, якія дапамагаюць нам метабалізаваць алкаголь. Адзін з гэтых генаў адказвае за выпрацоўку фермента ALDH2, які расшчапляе ацэтальдэгід (таксічны пабочны прадукт алкаголю). Без гэтага фермента або яго менш функцыянальнай версіі ацэтальдэгід назапашваецца ў арганізме, ад чаго людзям стае блага.

Навукоўцы мяркуюць, што флаваноіды могуць выклікаць падобную праблему з ALDH2 і ацэтальдэгідам. У лабараторыі яны выявілі, што пабочны прадукт кверцэціну сапраўды здольны інгібіраваць (ці, прасцей кажучы, тармазіць) выпрацоўку ALDH2. Грунтуючыся на тым, колькі кверцэціну змяшчаецца ў тыповым чырвоным віне і як ён расшчапляецца ў нашай крыві, каманда мяркуе, што стандартная шклянка павінна ўтрымліваць дастатковую колькасць кверцэціну, каб інгібіраваць выпрацоўку ALDH2 прыкладна на 37%.

Таму цалкам магчыма ўзнікненне галаўнога болю, калі адчувальныя людзі ўжываюць віно нават са сціплай колькасцю кверцэціну, асабліва калі ў іх ужо была мігрэнь або іншы асноўны галаўны боль, перадае словы даследчыкаў Gizmodo.

Тым не менш, віна кверцэціну канчаткова не даказаная. Цалкам верагодна, што гэта не адзіная важная частка галаваломкі, адзначае каманда. Некаторыя людзі могуць мець дадатковую ўразлівасць да гэтага стану, магчыма, з-за таго, як яны рэагуюць на ацэтальдэгід або расшчапляюць кверцэцін.

Даследчыкі таксама адзначаюць, што некаторыя чырвоныя віны ўтрымліваюць значна больш кверцэціну, чым іншыя, з-за адрозненняў у працэсе вытворчасці: напрыклад, калі напой выраблены з вінаграда, што больш часу правёў пад сонечным святлом. Адпаведна, работы прывядуць да вырабу чырвонага віна без кверцэціну.

Зараз каманда плануе праверыць сваю тэорыю ў рэальным свеце. Дзякуючы гранту Wine Spectator Scholarship Foundation, даследчыкі правядуць невялікае выпрабаванне, якое параўнае, як людзі рэагуюць на чырвоныя віны з высокім і нізкім утрыманнем кверцэціну. 

Каментары11

  • Кастусь
    30.11.2023
    Піце дамашняе віно.
  • Жвір
    30.11.2023
    Канечне не даказана. Насамрэч гэта залежыць ад фазы Месяца ! Калі піць у час поўнага Месяца - магчымы галаўны боль, калі ж Месяц ідзе на спад, піце на здароўе, колькі заўгодна (гэта не агітацыя, калі што!), раніцою прачнецеся бадзёрымі і гатовымі да дзеяньня, без апахмелу. Але, калі можаце ня піць, дык лепш ня піце (а гэта ўжо агітацыя), бо цьвярозым вачам Божы сьвет усьміхаецца, гэта яшчэ дзяды нашы ведалі... Я паспрабаваў, і ў мяне атрымалася,.. чатыры месяцы запар!
  • Рояль
    30.11.2023
    гоблен, русская водка говно собачее, вам-ли этого не знать. Только дурак станет пить русскую водку, когда есть шведская, финская или польская.

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Усе навіны →
Усе навіны

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

Лукашэнка падпісаў праўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Што мяняецца?1

Новы міністр Чарнецкі збіраецца паляваць на ворагаў у беларускай культуры10

Марзалюк: Калі хто кажа, што Мураўёў ледзь не стваральнік беларускай дзяржавы, то гэта поўная лухта25

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі

Вядомы гомельскі сілавік судзіцца з УУС і МУС1

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй44

Былая жонка Камісаранкі: Я працавала ў масажным салоне эратычнага характару14

Ізраіль знішчыў вайсковы флот Сірыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Галоўнае
Усе навіны →